Абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў

Агульныя палажэнні.

     Абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў – адна з самых буйнамаштабных страхавых праграм, рэалізаваных у Рэспубліцы Беларусь.
Уведзена з 1 студзеня 2004 г. Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2003 г. № 18 «Аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў».

     Ажыццяўленне ўскладзена на Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах».

     У цяперашні час парадак і ўмовы правядзення рэгулююцца Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» (раздзел 16 «Парадак і ўмовы правядзення абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў»), шэрагам пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

     Забяспечвае фінансавую абарону маёмасных інтарэсаў застрахаваных і іншых фізічных асоб, звязаных са стратай імі здароўя, прафесійнай працаздольнасці або іх смерцю ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

     Кампенсуючы істотныя матэрыяльныя страты грамадзян у выпадку прычынення іх жыццю або здароўю шкоды, звязанай з выкананнем імі сваіх працоўных абавязкаў, уносіць важны ўклад у агульную сістэму сацыяльнай абароны насельніцва.

    Страхавальнікамі з’яўляюцца арганізацыі (у тым ліку замежныя), іх адасобленыя падраздзяленні, а таксама фізічныя асобы, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўляюць працу грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, або прыцягваюць да працы такіх грамадзян.

    Застрахаванымі з’яўляюцца грамадзяне:
- якія выконваюць работу на падставе працоўнага дагавору (кантракта);
- якія працуюць па грамадзянска-прававому дагавору на тэрыторыі страхавальніка і дзейнічаюць пад кантролем страхавальніка за бяспечным вядзеннем работ або якія дзейнічаюць пад кантролем страхавальніка за бяспечным вядзеннем работ па-за тэрыторыяй страхавальніка;
- якія выконваюць работу на падставе членства (удзелу) ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых форм;
- якія з’яўляюцца навучэнцамі, студэнтамі ўстаноў адукацыі ўсіх відаў, клінічнымі ардынатарамі, аспірантамі, дактарантамі і прыцягваюцца да работ у перыяд праходжання вытворчай практыкі (стажыроўкі);
- якія ўтрымлiваюцца ў папраўчых, лячэбна-працоўных установах і якія прыцягваюцца да выканання аплачваемых работ.

   У аснову пакладзены наступныя важнейшыя прынцыпы:
- гарантаванасці застрахаваным права на страхавое забеспячэнне;
- эканамічнай зацікаўленасці суб’ектаў страхавання ў забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыцы няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;
- дыферэнцыяцыі страхавых тарыфаў у залежнасці ад класа прафесійнай рызыкі;
- абавязковасці рэгістрацыі страхавальнікаў, уплаты яму страхавых узносаў;
- фармавання і выдаткавання сродкаў на абавязковае страхаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў на салідарнай падставе;
- мэтавага выкарыстання сродкаў абавязковага страхавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў

   Важнейшы прынцып гарантаванасці застрахаваным права на страхавое забеспячэнне забяспечваецца:
- дастатковым страхавым рэзервам, які фармуецца на салідарнай падставе за кошт узносаў страхавальнікаў;
- прафесійным кваліфікаваным падыходам страхоўшчыка да ўрэгулявання страхавых выпадкаў і прызначэння страхавых выплат;
- заяўляльным прынцыпам назначэння страхавых выплат;
- незалежнасцю страхавога забеспячэння ад фінансавага стану страхавальніка-прычыняльніка шкоды.

 

Прадставіць справаздачнасць па форме 1-страхаванне (Белдзяржстрах)

Падрабязней
Пералік адміністрацыйных працэдур

Падрабязней
Інфармацыя для страхавальнікаў

Падрабязней
Інфармацыя для застрахаваных

Падрабязней
Нарматыўныя акты і формы дакументаў

Падрабязней
Адказы на пытаннi па АСНВПЗ

Падрабязней
Сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у Рэспубліцы Беларусь

Падрабязней
Информация об установленных скидках и надбавках к страховому тарифу

Падрабязней