Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў

 Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў

Аб'ектамі абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы страхавальніка, якія не супярэчаць актам заканадаўства і звязаныя з рызыкай узнікнення абавязацельстваў з-за нанясення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелага пры ажыццяўленні страхавальнікам дадзенай дзейнасці.

 

Страхавым выпадкам з'яўляецца факт нанясення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелага ў выніку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару пры ажыццяўленні страхавальнікам дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў.

 

Дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка з дадаткам да яго:

- копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі (за выключэннем вайсковай часткі);

- копій дазволаў (сведчанняў) на права выканання асобных відаў работ і паслуг, звязаных з патэнцыйна небяспечнымі аб'ектамі, спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў;

- копіі пасведчання аб рэгістрацыі аб'екта ў дзяржаўным рэестры небяспечных вытворчых аб'ектаў (калі аб'ект падлягае рэгiстрацыi);

пераліку эксплуатаваных страхавальнікам аб'ектаў;

- копіі актаў (даведак) па выніках апошніх праверак, праведзеных нагляднымі органамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

- звестак аб прад'яўленых страхавальніку патрабаваннях (прэтэнзіях) аб пакрыцці шкоды, прычыненай ім іншым асобам у выніку ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, за тры гады, якія папярэднічаюць звароту да страхоўшчыка.

Пры прадстаўленні копій дакументаў страхавальнік абавязаны прад'явіць страхоўшчыку іх арыгіналы.

 

Пералік аб'ектаў штогод да 25 студзеня прадстаўляецца ў Белдзяржстрах рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

 

Дагавор страхавання заключаецца штогод тэрмінам на адзін год.

 

Дагавор страхавання дзейнічае ў дачыненні да страхавых выпадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

Памеры і парадак вызначэння лімітаў адказнасці, у межах якіх страхоўшчык абавязаны пры наступленні на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання страхавога выпадку кампенсаваць пацярпелым шкоду, прычыненую іх жыццю, здароўю і (або) маёмасці, устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

Выплата страхавога ўзносу па дагаворы страхавання можа праводзіцца адначасова ці ў два этапы: 50 працэнтаў - пры заключэнні дагавора страхавання і 50 працэнтаў - на працягу шасці месяцаў са дня яго ўступлення ў сілу.

 

Страхавы ўзнос выплачваецца страхавальнікам у беларускіх рублях па афіцыйным курсе беларускага рубля ў адносінах да еўра, устаноўленым Нацыянальным банкам на дзень выплаты страхавога ўзносу.

 

Пры нявыплаце страхавальнікам другой часткі страхавога ўзносу ў тэрмін, устаноўлены ў частцы першай гэтага пункта, дзеянне дагавора страхавання і абавязацельстваў страхоўшчыка па ім спыняецца, за выключэннем выпадкаў, калі абавязацельствы страхоўшчыка па выплаце страхавой кампенсацыі ўзніклі да спынення дзеяння такога дагавора.

 

У выпадку выбыцця аб'екта, у дачыненні да якога заключаны дагавор страхавання, і адсутнасці выплат страхавой кампенсацыі па такому дагавору і (або) прад'яўленых, але не задаволеных патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды частка страхавога ўзносу падлягае вяртанню страхавальніку ў памеры, роўным адносінаў здабытку выплачанага страхавога ўзносу па аб'екце на астатні тэрмін дзеяння дагавора страхавання (у месяцах) да тэрміна дзеяння дагавора страхавання (у месяцах). Пры гэтым няпоўны месяц прымаецца за поўны.

 

Па дагаворы страхавання не падлягаюць кампенсацыi:

- упушчаная выгада;

- маральная шкода;

- шкода, прычыненая жыццю і (або) здароўю страхавальніка, яго работнікаў падчас выканання імі працоўных (службовых) абавязкаў;

- шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю;

- шкода, прычыненая ў выніку:

- пастаяннага, рэгулярнага або працяглага тэрмічнага ўплыву або ўздзеяння газаў, параў, прамянёў, вадкасцяў, вільгаці або любых ападкаў, у тым ліку выкідаў, якія не з'яўляюцца атмасфернымі (сажа, курадым, дымы, пыл і іншае), іншых выкідаў (скідаў, уцечкі) забруджвальных рэчываў;

- вытворчасці, апрацоўкі, захоўвання, продажу або выкарыстання азбесту, яго вытворных або прадуктаў, якія яго змяшчаюць.

 

Больш поўную інфармацыю пра гэты від страхавання можна даведацца па спасылцы.