Парадак раскрыцця інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі

Інструкцыяй аб аб'ёме і парадку раскрыцця (апублікавання, распаўсюджвання, прадастаўлення) інфармацыі аб дзейнасці страхавых арганізацый, страхавых брокераў, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2014 № 35 прадугледжаны наступны пералік інфармацыі, якая падлягае раскрыццю на фірмовым інтэрнэт-сайце:

1. найменне, звесткі пра месцазнаходжанне, дзяржаўную рэгістрацыю страхавой арганізацыі, страхавога брокера (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі, страхавога брокера); нумар і дата выдачы ліцэнзіі страхавой арганізацыі, тэрмін яе дзеяння, інфармацыя аб унясенні ў яе змяненняў і (або) дапаўненняў, прадаўжэнні, прыпыненні, аднаўленні, спыненні тэрміну яе дзеяння і ануляванні; канкрэтныя віды абавязковага і (або) добраахвотнага страхавання, якія мае права ажыццяўляць страхавая арганізацыя ў адпаведнасці з ліцэнзіяй; інфармацыю аб дзеючым дагаворы добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці страхавога брокера за прычыненне шкоды ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці; устаноўчыя дакументы страхавой арганізацыі, страхавога брокера; рэжым працы і даведачныя тэлефоны страхавой арганізацыі, страхавога брокера;

 

2. звесткі аб арганізацыйнай структуры страхавой арганізацыі, страхавога брокера ў разрэзе рэгіёнаў (вобласці і г. Мінск): назва, месцазнаходжанне, рэжым працы і даведачныя тэлефоны адасобленых падраздзяленняў страхавой арганізацыі, страхавога брокера, а таксама стацыянарных працоўных месцаў, размешчаных па-за месцазнаходжання страхавой арганізацыі, страхавога брокера, іх адасобленых падраздзяленняў;

 

3. пры наяўнасці савета дырэктараў (назіральнага савета) страхавой арганізацыі, страхавога брокера - яго арганізацыйная структура, паўнамоцтвы (пытанні, якія ён курыруе);

 

4. арганізацыйная структура выканаўчага органа страхавой арганізацыі, страхавога брокера, яго паўнамоцтвы (пытанні, якія ён курыруе), парадак (графік) прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

 

5. гадавая і прамежкавая індывідуальная справаздачнасць страхавой арганізацыі, страхавога брокера па стане на апошнюю справаздачную дату, складзеная ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, а таксама аўдытарскае заключэнне па гадавой індывідуальнай справаздачнасці.

Заўвагі да бухгалтарскай справаздачнасці страхавой арганізацыі, страхавога брокера, за выключэннем заўваг да бухгалтарскай справаздачнасці страхавой арганізацыі аб страхавых узносах (страхавых прэміях) і выплатах страхавога пакрыцця і страхавога забеспячэння па дагаворах страхавання, састрахавання і перастрахавання, на інтэрнэт-сайце страхавой арганізацыі, страхавога брокера не размяшчаюцца;

 

6. звесткі аб памеры статутнага фонду, фактычна сфарміраванага страхавой арганізацыяй, страхавым брокерам, і мінімальным памеры статутнага фонду, устаноўленым заканадаўствам адпаведна для страхавой арганізацыі, страхавога брокера; звесткі аб памеры ўласнага капіталу страхавой арганізацыі ў аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая змяшчае камерцыйную і iншую ахоўную законам тайну;

 

7. бізнес-план развіцця страхавой арганізацыі ў аб'ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая змяшчае камерцыйную і іншую ахоўную законам тайну, - у форме прэзентацыі ці іншай зручнай для ўспрымання форме;

 

8. парадак звароту да страхавой арганізацыі пры наступленні падзеі, якая па ўмовах правілаў страхавання, на падставе якіх заключаны дагавор страхавання, можа быць прызнана страхавым выпадкам;

 

9. правілы па відах добраахвотнага страхавання, зацверджаныя страхавой арганізацыяй і ўзгодненыя з Міністэрствам фінансаў, а таксама базавыя страхавыя тарыфы па відах добраахвотнага страхавання;

 

10. прэс-рэлізы, паведамленні, якія змяшчаюць істотную інфармацыю пра змены ў дзейнасці страхавой арганізацыі, страхавога брокера;

 

11. адрас інтэрнэт-сайта Міністэрства фінансаў.

 

12. Несапраўдныя бланкі квітанцый.

 

 

expand_less