Предварительная запись на личный прием осуществляется не позднее одного рабочего дня до даты проведения приема!

Асабісты прыём грамадзян

Кіраўнікі Белдзяржстраха ажыццяўляюць прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – грамадзяне) па адрасе: г.Мінск, вул. К. Лібкнехта, 70 адзін раз у месяц з 8:00 да 12:00.

У Белдзяржстраху ажыццяўляецца папярэдні запіс (не пазней, чым за адзін працоўны дзень да даты прыёму)на асабісты прыём да генеральнага дырэктара, яго намеснікаў.

  • Генеральны дырэктар Белдзяржстраха Якубіцкі Сяргей Леанідавіч - першы панядзелак кожнага месяца (кабінет 401А);
  • Першы намеснік генеральнага дырэктара Арэшчанка Юлія Генадзеўна - другі аўторак кожнага месяца (кабінет 401);
  • Намеснік генеральнага дырэктара Лаўрэнаў Юрый Ігаравіч - чацвёрты чацвер кожнага месяца (кабінет 704);
  • Намеснік генеральнага дырэктара Мілюша Ала Уладзіміраўна - трэцяя серада кожнага месяца (кабінет 301);
  • Намеснік генеральнага дырэктара Афанасьеў Аляксей Віктаравіч - пятая пятніца кожнага месяца (ці першая, калі пятага няма) (кабінет 502).

Папярэдні запіс ажыццяўляецца сакратаром прыёмнай Дзем'янкавай Настассяй Дзмітрыеўнай (017) 269-26-00.

Грамадзяне прымаюцца ў прызначаны для прыёму дзень у адпаведнасці з папярэднім запісам.

Рэжым працы Белдзяржстраха: панядзелак-чацвер: 8:30-17:30, пятніца: 8:30-16:15. Перапынак на абед 12:30-13:15. Субота і нядзеля - выходныя.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму адпаведнай службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі.

Пры вусным звароце заяўнікі павінны прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу, прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. 

Службовая асоба, упаўнаважаная ажыццяўляць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісы на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:  

  • звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Белгасстраха;
  • звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны; 
  • калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;  
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіно і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • непрад'явы дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.

У мэтах растлумачэння грамадзянам і юрыдычным асобам пытанняў у межах сваёй кампетэнцыі або па загадзя запланаванай тэме Белдзяржстрахам праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі» і «гарачыя лініі», актуальная інфармацыя аб даце і часе размяшчаецца ў раздзеле «Навіны» на галоўнай старонцы сайта.

Belgosstrah

Фінансавая граматнасць

ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2026

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie