Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь

Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, абавязаны мець дагавор абавязковага медыцынскага страхавання або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй на выпадак аказання ім медыцынскімі ўстановамі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі.

 

Дагавор абавязковага медыцынскага страхавання Белдзяржстраха можа быць набыты замежным грамадзянінам у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (у міжнародных аэрапортах, памежныя пункты) па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь.  

Таксама заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання Белдзяржстраха на карысць замежнага грамадзяніна маюць права асобы, якія запрашаюць замежнага грамадзяніна ў Рэспубліку Беларусь (юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, якія законна знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь).  

Для заключэння дагавора абавязковага медыцынскага страхавання страхавальніку неабходна звярнуцца да страхоўшчыка з вуснай заявай і паведаміць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) асобы, на карысць якой заключаецца гэты дагавор, яго пастаяннае месца жыхарства, грамадзянства, перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.  

Тэрмін страхавання дагавора абавязковага медыцынскага страхавання усталёўваецца на перыяд знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь і адзначаецца ў страхавым полісе.  

Выплата страхавога ўзносу праводзіцца адначасова ў беларускіх рублях, або ў свабодна канверсоўнай валюце, а таксама ў расійскіх рублях.  

Страхавая сума па абавязковаму медыцынскаму страхаванню замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ўстаноўлена ў памеры 10 000 еўра.  

Памеры страхавых узносаў па абавязковаму медыцынскаму страхаванню замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2014 года:

Тэрмiн страхавання (сутак) 

Страхавы ўзнос (еўра)

 
           

Тэрмiн страхавання (сутак)

Страхавы ўзнос (еўра)

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Тэрмiн страхавання (сутак)

Страхавы ўзнос (еўра)

1 - 2

2

23 - 24 

24

59 - 60 

55

3 - 4

4

25 - 26 

26

61 - 70 

63

5 - 6

6

27 - 29 

29

71 - 89 

76

7 - 8

8

30 - 31 

31

90 - 110 

89

9 - 10

10

32 - 35 

34

111 - 120 

95

11 - 12 

13

36 - 39 

38

121 - 150 

110

13 - 14 

15

40 - 43 

41

151 - 165 

117

15 - 16 

17

44 - 46 

44

166 - 180 

123

17 - 18 

18

47 - 49 

46

181 - 210 

134

19 - 20 

20

50 - 52 

49

211 - 240 

144

21 - 22 

22

53 - 58 

54

241 - 270 

152

           

271 - 365

170

expand_less