Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» могуць быць пададзены  ў рубрыку «электронныя звароты» шляхам запаўнення абавязковых рэквізітаў па форме, размешчанай унізе дадзенай старонкі.

 

Электронныя лісты на адрасы электроннай пошты Белдзяржстраха не прызнаюцца электроннымі зваротамі.

 

Электронныя звароты разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 

 

Заявы і іншыя электронныя паведамленні, пададзеныя ў іншыя рубрыкі дадзенага сайта, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым Белдзяржстрахам.

 

Калі Вам неабходна скарыстацца анлайн-паслугамі страхавання, у тым ліку падаць заяву аб страхаванні, паведаміць аб надыходзе страхавога выпадку, задаць пытанне адносна парадку заключэння або выканання дагавораў абавязковага або добраахвотнага страхавання, падаць іншыя заявы, прадугледжаныя дагаворамі страхавання альбо прадставіць справаздачнасць па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, вам варта скарыстацца іншымі рубрыкамі гэтага сайта:

 

- Задаць пытанне 

- Заказаць страхавую паслугу

- Прадставіць справаздачнасць па форме 1-страхаванне (Белдзяржстрах)

- Анлайн-заява аб стратах па АСГАЎТС

- Заяўка на аказанне медыцынскай дапамогі па ДМС

 

Электронныя паведамленні, якія падлягаюць падачы ў іншыя рубрыкі сайта, якія тычацца заключэння і выканання дагавораў абавязковага і добраахвотнага страхавання, калі іх разгляд рэгулюецца нормамі грамадзянскага, грамадзянска-працэсуальнага, гаспадарча-працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах, не падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і будуць разгледжаны ў парадку, устаноўленым для працы з іншымі рубрыкамі сайта, альбо пакінуты без разгляду.

 

Не могуць быць разгледжаны па сутнасці электронныя звароты заяўнікаў, для разгляду якіх неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем змяшчаных у  звароце. Для атрымання адказу на такі зварот Вам трэба звярнуцца з вусным  ці пісьмовай зваротам.

 

У  рубрыку могуць быць пададзены заявы, прапановы, скаргі грамадзян і юрыдычных асоб, парадак разгляду якіх не ўрэгуляваны грамадзянскім заканадаўствам або заключанымі дагаворамі добраахвотнага і абавязковага страхавання, звязаныя з:

     якасцю аказаных паслуг;

     некампетэнтнасцю і цяганінай, выяўленымі пры разглядзе заявы;

     іншымі пытаннямі, якія ўзнікаюць пры аказанні страхавых паслуг,

     прапановы:

               аб удасканаленні правіл страхавання;

               аб паляпшэнні дзейнасці Белдзяржстраху;

               іншыя прапановы аб дзейнасці прадпрыемства, якасці аказваемых ім паслуг.

 

Калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Белдзяржстраха без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

 

Для падачы электроннага звароту неабходна запоўніць адну з ніжэйпрыведзеных формаў. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду.

  

Пры паступленні электроннага звароту пры дапамозе Формы зваротаў на сайце Белдзяржстраху адказная асоба стварае папяровую копію для перадачы яе ў канцылярыю для рэгістрацыі і накіравання кіраўніку для накладання рэзалюцыі.

 

Зварот фізічнай асобы

 

 

 

Зварот юрыдычнай асобы

 

 Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія:

 выкладзены не на беларускай або рускай мове;

 не ўтрымліваюць абавязковых рэквізітаў, пералічаных у прыведзеных формах звароту;

 не суправаджаюцца копіямі дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў;

 утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

 утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

 падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты  работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

 утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Белдзяржстраху;

 пададзены з пропускам без паважнай прычыны тэрміну падачы (у дачыненні скаргаў);

 паўторныя, у якіх не змяшчаюць новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

 пададзеныя пасля таго, як з заяўнікам спынена перапіска.

 

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, названы ў электронным звароце, за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць яму пісьмовы адказ, альбо калі па тэхнічных прычынах накіраваць адказ на гэты адрас не ўяўляецца магчымым.

 

Звароты падлягаюць разгляду на працягу 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - на працягу 1 месяца.

 

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Белдзяржстрах, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй: у прадстаўніцтвах, філіялах і толькі затым ў Белдзяржстраху.

 

Асобамі, упаўнаважанымі на разгляд зваротаў, з'яўляюцца:

у філіялах, прадстаўніцтвах - дырэктары і іх намеснікі;

у Белдзяржстраху - начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў (у адсутнасць - іх намеснікі);

намеснікі генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар.