Страхаванне садовых домікаў і дач

Кожны дачнік ведае, што пакідаць свой участак на міжсезонне - значыць улічыць досыць вялікую колькасць рызык. І далёка не кожны з іх мы можам прадухіліць сваімі сіламі. Папярэдзіць наступствы стыхійных бедстваў мы, на жаль, не можам.

Самая лепшая гарантыя - калі вы ўпэўнены ў тым, што пры любым збегу абставінаў вы не страціце ні капейкі.

Сярэдні ўзнос пры страхаванні дачы, дома і пабудоў на садовых і дачных участках  -1 % ад страхавой сумы.

А калі вы хочаце таксама застрахаваць маёмасць, якая знаходзіцца на дачы (інвентар, інструменты, тэхніка), то страхавы ўзнос складзе ў сярэднім 2,1 % ад страхавой сумы.

На страхаванне прымаюцца:

- Садовыя дамкі, дачы;

- Гаспадарчыя (падсобныя) пабудовы, размешчаныя ў межах вызначанага зямельнага ўчастка: склепы, лазні, хлявы, гаражы, летнія кухні, альтанкі, туалеты, басейны і г.д.;

- Агароджы пэўнага зямельнага ўчастка: платы, вароты і брамкі;

- Нежылыя пабудовы (будынкі), якія стаяць асобна, гаражы і іншыя гаспадарчыя (падсобныя) пабудовы.

Страхавым выпадкам з'яўляецца страта (гібель) або пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб.

 Заказаць страхавую паслугу

 Азнаёміцца з правіламі страхавання