Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу

Скідка пры афармленні дагавора Online - 20%

У мэтах зручнасці дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу можна аформіць Online праз Асабісты кабінет страхавальніка.

Паслуга даступна грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

Вы можаце застрахаваць як сябе, так і любую іншую асобу. Застрахаваная асоба павінна быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце не старэйшыя за 70 гадоў.

На кожную застрахаваную асобу запаўняецца асобны дагавор страхавання.

Дагаворам страхавання гарантуецца аплата расходаў па аказанні застрахаванай асобе хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі медыцынскай установай (урачом) за межамі Рэспублікі Беларусь у краіне (групе краін), указанай у дагаворы страхавання.

Апроч выдаткаў непасрэдна на лячэнне, дамовай страхавання пакрываюцца паслугі брыгады хуткай дапамогі, медыцынская эвакуацыя, рэпатрыяцыя, шэраг спадарожных выдаткаў.

Інфармацыя па лячэнні СOVID-19

Інструкцыя па аплаце дагавора ў сістэме АРІП

expand_less