Інфармацыя для застрахаваных

Застрахаваны або асоба, якая мае права на атрыманне страхавых выплат, мае права:

  • атрымліваць страхавыя выплаты ў парадку і на ўмовах, устаноўленых у гэтым раздзеле, пры надыходзе страхавога выпадку;
  • удзельнічаць у расследаванні няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання;
  • абскардзіць рашэнне па пытаннях расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці і прафесійнага захворвання;
  • абараняць свае правы і законныя інтарэсы, у тым ліку ў судзе;
  • самастойна звяртацца ў МРЭК па пытанні аб аглядзе або перааглядзе;
  • бясплатна атрымліваць ад страхавальніка і страхоўшчыка інфармацыю аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;
  • у парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, бясплатна навучацца бяспечным метадам і прыёмам работы;
  • самастойна прадстаўляць звесткі і (або) дакументы, неабходныя для прыняцця страхоўшчыкам рашэння аб назначэнні страхавых выплат па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Застрахаваны абавязаны:

  • у 2-тыднёвы тэрмін у пісьмовай форме паведаміць страхоўшчыку аб надыходзе абставін, якія цягнуць змяненне або спыненне страхавых выплат, аб змяненні месца жыхарства, а таксама аб працаўладкаванні і звальненні з работы, калі ён з'яўляецца інвалідам з прычыны няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання, які не дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;
  • выконваць рэкамендацыі, прадугледжаныя заключэннямі ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, МРЭК, праходзіць медыцынскі пераагляд у тэрмін, устаноўлены МРЭК.

У залежнасці ад віду, цяжкасці страхавога выпадку, ступені страты застрахаваным прафесійнай працаздольнасці і іншых фактараў гэтым відам страхавання прадугледжана назначэнне і ажыццяўленне наступных відаў страхавога забеспячэння:

  1. Дапамога па часовай непрацаздольнасці, якая назначаецца ў сувязі са страхавым выпадкам.
  2. Даплата да сярэднямесячнага заработку застрахаванага, часова пераведзенага ў сувязі з пашкоджаннем здароўя ў выніку страхавога выпадку на больш лёгкую ніжэйаплатную работу да аднаўлення працаздольнасці або ўстанаўлення яе стойкай страты.
  3. Аднаразовая страхавая выплата застрахаванаму або асобам, якія маюць права на яе атрыманне ў выпадку смерці застрахаванага.
  4. Штомесячныя страхавыя выплаты застрахаванаму або асобам, якія маюць права на атрыманне такой выплаты ў выпадку смерці застрахаванага.
  5. Аплата дадатковых выдаткаў, звязаных з пашкоджаннем здароўя застрахаванага, уключаючы расходы на рэпатрыяцыю застрахаванага, медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і індывідуальнага догляду, дадатковае харчаванне, старонні (спецыяльны медыцынскі і бытавы) догляд, санаторна-курортнае лячэнне, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, атрыманне адукацыі, стварэнне працоўнага месца для застрахаванага і інш.
  6. Аплата выдаткаў на пахаванне памерлага застрахаванага.
  7. Кампенсацыя Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зробленых расходаў на выплату пенсій па інваліднасці і з нагоды страты карміцеля ў сувязі са страхавымі выпадкамі.

Для назначэння страхавых выплат, якія ажыццяўляюцца непасрэдна страхоўшчыкам, дастаткова звярнуцца да страхоўшчыка з заявай і асобнымі неабходнымі дакументамі. Большасць дакументаў, неабходных для прызначэння страхавых выплат, па жаданні заяўніка могуць быць запатрабаваны страхоўшчыкам самастойна па прынцыпу «адно акно».

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2025

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie