Комплекснае страхаванне домаўладанняў

Чаму комплекснае страхаванне домаўладанняў, укаранёнае Белдзяржстрахам у 2018г., імкліва набірае папулярнасць? Гэта абсалютная страхавая абарона ад 25 актуальных рызык.

Online - толькі пры заключэнні дагавора на новы тэрмін

Страхавым выпадкам з'яўляецца пашкоджанне будынкаў і маёмасці, якая знаходзіцца ў іх, у выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб; а таксама факт прычынення шкоды маёмасці трэціх асоб у выніку пажару, выбуху, пранікнення вады з участку

Аб прадукце

Для набыцця некалькіх страхавых паслуг дастаткова заключыць адзін дагавор «Тры ў адным»

 

 

Спакой каштуе нядорага і дазваляе зэканоміць за кошт комплекснага страхавання.

Правіламі страхавання прадугледжаны страхавы тарыф у памеры 1% ад страхавой сумы. 

Страхавая сума ўстанаўліваецца адзіная па дагаворы без размежавання па аб'ектах страхавання.

Умовы і правілы

1. Для набыцця некалькіх страхавых паслуг дастаткова заключыць адзін дагавор «Тры ў адным».

Комплексны прадукт уключае страхаванне жылога дома або дачы (асноўныя канструкцыі, элементы аздаблення, газавае, электрычнае і сантэхнічнае абсталяванне), гаспадарчых пабудоў, агародж зямельнага ўчастка, хатняй маёмасці (мэбля, бытавая тэхніка і іншыя прадметы хатняй абстаноўкі, ужытку, гаспадаркі, побыту і спажывання), а таксама аб'ектам страхавання з'яўляецца адказнасць за прычыненне шкоды маёмасці пацярпелых (суседзяў).

2. Спакой каштуе нядорага і дазваляе зэканоміць за кошт комплекснага страхавання. Правіламі страхавання прадугледжаны страхавы тарыф у памеры 1% ад страхавой сумы. Страхавая сума ўстанаўліваецца адзіная па дагаворы без размежавання па аб'ектах страхавання.

Напрыклад, заключыўшы дагавор страхавання на страхавую суму 10 тыс. рублёў, гадавы страхавы ўзнос складзе ўсяго 100 рублёў. Пры гэтым, заключаючы тры самастойныя дагаворы на аналагічных умовах, іх кошт складзе 210 рублёў (больш чым у 2 разы больш).

3. Правіламі страхавання прадугледжана найбольш эфектыўная для кліентаў сістэма кампенсацыі ўрону без уліку зносу.

У выпадку пашкоджання будынкаў урон (памер шкоды) вылічаецца страхоўшчыкам па кошце аднаўлення канструктыўных элементаў і элементаў аздаблення, разлічанай па цэнах аналагічных матэрыялаў і дзеючым у будаўніцтве расцэнкам на рамонтна-будаўнічыя работы на дзень страхавога выпадку. Ступень зносу не прымаецца ў разлік пры вызначэнні памеру ўрону і выплата страхавой кампенсацыі ажыццяўляецца па аднаўленчым кошце. Пры пашкоджанні прадметаў хатняй маёмасці ўрон вызначаецца па кошце яго рамонту. 

Парадак дзеянняў пры страхавым выпадку

Страхаванне маёмасці

Калькулятар страхавога ўзносу

Добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі

Вынікі разліку

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie