Інфармацыйна-даведачны цэнтр
З панядзелка па суботу (з 18:00 да 8:00),
у нядзелю і святочныя дні (кругласутачна)
прадастаўляецца інфармацыя выключна кантактна-даведачнага характару.
Кіраўнікі Белдзяржстраха ажыццяўляюць прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – грамадзяне) па адрасе: г.Мінск, вул. К. Лібкнехта, 70.
У Белдзяржстраху ажыццяўляецца папярэдні запіс на асабісты прыём да генеральнага дырэктара, яго намеснікаў.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца сакратаром прыёмнай Шпілеўскай Юліяй Васільеўнай (017) 269-26-00.
Грамадзяне прымаюцца ў прызначаны для прыёму дзень у адпаведнасці з папярэднім запісам, а пры яго адсутнасці – у парадку чарговасці.
Прыём пачынаецца не пазней за 8 гадзін і працягваецца на працягу працоўнага дня з перапынкам на абед.
Рэжым працы Белдзяржстраха: панядзелак-чацвер: 8:30-17:30, пятніца: 8:30-16:15. Перапынак на абед 12:30-13:15. Субота і нядзеля - выходныя.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму адпаведнай службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі.
Пры вусным звароце заяўнікі павінны прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу, прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Службовая асоба, упаўнаважаная ажыццяўляць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісы на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:
У мэтах растлумачэння грамадзянам і юрыдычным асобам пытанняў у межах сваёй кампетэнцыі або па загадзя запланаванай тэме Белдзяржстрахам праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі» і «гарачыя лініі», актуальная інфармацыя аб даце і часе размяшчаецца ў раздзеле "Навіны" на галоўнай старонцы сайта.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003
Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie