Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў

Аб прадукце

Парадак і ўмовы

Ажыццяўленне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, вызначаны Главой 20 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 №530.

Што неабходна для заключэння дагавора страхавання?

Для заключэння дагавора страхавальнік можа звяртацца ў любое падраздзяленне Белдзяржстраху.

Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка (па форме, вызначанай Міністэрствам фінансаў).

Да заявы страхавальнікам прыкладаюцца:

- копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі (за выключэннем воінскай часці);

- копii дазволаў (пасведчанняў) на права выканання асобных відаў работ і паслуг, звязаных з патэнцыйна небяспечнымі аб'ектамі, спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, у адпаведнасці з падпунктамі 5.2.3 і 5.2.4 пункта 5, падпунктам 6.2.1 пункта 6 дадатку 1 да Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці;

- копія пасведчання аб рэгістрацыі небяспечнага вытворчага аб'екта ў дзяржаўным рэестры небяспечных вытворчых аб'ектаў;

- пералік эксплуатуемых страхавальнікам аб'ектаў;

- копіі актаў (даведак) па выніках апошніх праверак, праведзеных нагляднымі органамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

- звестак аб прад'яўленых страхавальніку патрабаваннях (прэтэнзіях) аб кампенсацыі шкоды, прычыненай ім іншым асобам у выніку ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, за тры гады, якія папярэднічалі звароту да страхоўшчыка;

- чэк-ліст, які змяшчае звесткі аб стане пажарнай бяспекі аб'екта (прадстаўляецца ў дачыненні да аб'ектаў, указаных у пунктах 4 - 15 Пераліку);

- інфармацыя аб прызначаным тэрміне службы крыніцы іянізавальнага выпраменьвання (прадстаўляецца ў дачыненні да аб'ектаў, указаных у пункце 17 Пераліку).

Страхавы ўзнос

Памеры і парадак разліку страхавых узносаў па дагаворы страхавання ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Страхавы ўзнос устанаўліваецца ў базавых велічынях і выплачваецца ў беларускіх рублях зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень пералічэння страхавога ўзносу (яго часткі).

Аб'екты страхавання

Дагавор абавязковага страхавання заключаецца ў адносінах да аб'ектаў, у тым ліку будынкаў і збудаванняў, указаных у Пераліку (Дадатак да Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 №530). 

Дагавор страхавання не заключаецца ў адносінах да аб'ектаў, якія знаходзяцца ў стадыі кансервацыі (уключаючы перыяд работы па кансервацыі і раскансервацыі аб'екта).

Часта задаюць пытанні

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie