Інфармацыйна-даведачны цэнтр
З панядзелка па суботу (з 18:00 да 8:00),
у нядзелю і святочныя дні (кругласутачна)
прадастаўляецца інфармацыя выключна кантактна-даведачнага характару.
Як прыемна мець свой дах над галавой, сядзець у сваёй уласнай хаце i атрымліваць асалоду ад утульнасцi i цеплынi. Большасць людзей зараз успрымаюць гэта як базавую патрэбнасць.
Аднак, часам мы нават не задумваемся аб тым, якія выпадковасці могуць адбывацца з нашай нерухомасцю.
Ніхто не можа быць абсалютна ўпэўнены ў тым, што кватэра не будзе залітая суседзямі, а з дачай нічога не здарыцца за доўгі зімовы сезон. Нават калі выключыць чалавечы фактар, мы заўсёды застаемся залежнымі ад непрадказальнасці прыроднай стыхіі.
Традыцыйна аднымі з самых папулярных відаў добраахвотнага страхавання застаюцца страхаванне кватэр, хатняй маёмасці, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр.
Для таго, каб нашы кліенты заўсёды маглі зрабіць найбольш зручны і выгадны для іх выбар, Белдзяржстрах распрацаваў спецыяльную паслугу – комплекснае страхаванне кватэры, якое ўключае ў сябе страхаванне кватэры, маёмасці i грамадзянскай адказнасці.
Уладальнікі дамоў, якія выкарыстоўваюцца для пастаяннага пражывання, абавязаны страхаваць сваю нерухомасць у адпаведнасці з Палажэннем «Аб страхавой дзейнасці», але акрамя абавязковага страхавання, якое, згодна з указам, забяспечвае выплату не больш за 50% ад памеру ўрону, вы заўсёды можаце скарыстацца паслугамі нашай кампаніі i застрахаваць нерухомасць на ўмовах добраахвотнага страхавання маёмасці грамадзян.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003
Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie