Абавязковае страхаванне будынкаў

Гэты від страхавання існуе для абароны маёмасных інтарэсаў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у прыватных дамах. Абавязковае страхаванне будынкаў, якія належаць грамадзянам, рэгулюецца Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта РБ 25.08.2006 № 530 "Аб страхавой дзейнасці" (глава 12).

Аб прадукце

Страхавы тарыф

Страхавы тарыф 0,13% ад страхавой сумы

Аб'ект абавязковага страхавання

Аб'ектам абавязковага страхавання з'яўляецца жылы дом і розныя прыбудовы, якія складаюць адзіны (непадзелены) комплекс з жылым домам.

Для ўліку будынкаў для мэт абавязковага страхавання неабходна, каб будынкі:

- належалі на праве ўласнасці грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства,
- выкарыстоўваліся для пастаяннага пражывання і гаспадарчых патрэб.

 

Страхавыя выпадкі

Страхавымі выпадкамі з'яўляюцца страта (гібель) або пашкоджанне будынкаў у выніку моцнага ветру (у тым ліку шквалу, смерчу, урагану), граду, моцнага дажджу, моцнага снегападу, моцнага марозу, моцнай спякоты і іншых небяспечных з'яў прыроды, якія па сваёй інтэнсіўнасці (сіле), маштабу распаўсюджвання і (або) працягласці могуць прычыніць шкоду будынкам, высокага ўзроўню вады (пры разводдзях, паводках, заторах, зажорах), выхаду падглебавых вод, прасадкі грунта, абвалу, апоўзня, землятрусу, удару маланкі, пажару, выбуху, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, падзення лятальных апаратаў, а таксама выпадкі, калі для спынення распаўсюджвання пажару або ў сувязі з раптоўнай пагрозай стыхійнага бедства, было неабходна разабраць будынкі ці перанесці іх на іншае месца.

Так як па гэтаму віду страхавання страхавая сума складае 50 працэнтаў ад страхавога кошту, для поўнай абароны будынкаў рэкамендуем дадаткова заключыць дагавор добраахвотнага страхавання будынкаў.

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie