Скідка пры афармленні дагавора Online - 20%

Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб падчас паездкі за мяжу

Як вядома, лепшы адпачынак − гэта змена абстаноўкі і новыя ўражанні. Падарожнічаючы, вы адкрываеце свет нанова і адчуваеце паўнату жыцця. Куды б вы ні накіроўваліся, у падарожжа, камандзіроўку ці на вучобу, хочацца, каб вашыя ўражанні заўсёды былі станоўчымі

Па дагаворы страхавання гарантавана кампенсацыя выдаткаў па аказанні застрахаванай асобе хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі медыцынскай установай (лекарам) за межамі Рэспублікі Беларусь у краіне (групе краін), указанай у дагаворы страхавання.

Кошт дагавора страхавання

Кошт дагавора страхавання (страхавы ўзнос) залежыць ад колькасці дзён знаходжання за мяжой, краіны знаходжання, страхавой сумы, узросту застрахаванай асобы, мэты паездкі і іншых фактараў.

Дзейнічае гнуткая сістэма скідак для дзяцей, пастаянных кліентаў

Страхавая сума

Страхавая сума па дагаворы страхавання ўстанаўліваецца па пагадненню страхавальніка і страхоўшчыка з улікам патрабаванняў краін, у якія плануецца паездка, і складае не менш як 30 000 еўра/ долараў ЗША на кожную застрахаваную асобу

Па дагаворы страхавання Белдзяржстрах пакрые

  • выдаткі па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • выдаткі на медыка-транспартныя паслугі;
  • выдаткі, звязаныя з пошукам і выратаваннем застрахаванай асобы, калі ёсць аб'ектыўныя падставы меркаваць, што застрахаваная асоба церпіць бедства;
  • выдаткі на стаматалагічную дапамогу;
  • выдаткі на тэлефонную (факсімільную) сувязь са страхоўшчыкам, асістансам страхоўшчыка, консульскімі ўстановамі РБ у краіне, дзе адбыўся страхавы выпадак;
  • на юрыдычную дапамогу, неабходную застрахаванай асобе, у сувязі з страхавым выпадкам, які адбыўся;
  • выдаткі па вяртанні ў РБ непаўналетніх дзяцей (да 18 гадоў) і (або) недзеяздольных паўналетніх чальцоў сям'і застрахаванай асобы, якія ў выніку няшчаснага выпадку засталіся без нагляду і не маюць магчымасці самастойна знаходзіцца ў краіне знаходжання;
  • выдаткі, звязаныя з іншымі паслугамі, якія былі неабходныя пры надыходзе страхавога выпадку. гл. Правілы страхавання

Калькулятар страхавога ўзносу

ад няшчасных выпадкаў і хвароб падчас паездкі за мяжу

Вынікі разліку

Пры надыходзе страхавога выпадку неабходна звяртацца

Тэлефон

+ 375 17 395 48 90 (24h/7)

Viber для СМС паведамленняў

+ 375 44 741 42 26 (24h/7)

Падрабязная інфармацыя

З падрабязнай інфармацыяй аб парадку дзеянняў пры надыходзе страхавога выпадку можна азнаёміцца тут

Парадак дзеянняў пры страхавым выпадку

Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie