Няшчасныя выпадкі

Згодна з правіламі страхавання да няшчасных выпадкаў адносяцца:
– пажар;
– выбух;
– падзенне дрэў;
– наезд транспартных сродкаў;
– падзенне пілатуемых і непілатуемых лятальных апаратаў;
– аварыя ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак;
– пранікненне вады з суседніх памяшканняў, якія не належаць страхавальніку;
– аварыя ўнутраных вадацёкаў;
– пранікненне вады ў выніку правядзення дзеянняў па ліквідацыі пажараў;
– пранікненне вады праз страху, міжпанэльныя швы, трэшчыны ў сценах, стыках, вуглах у шматкватэрных жылых дамах.

У адпаведнасці з гэтымі правіламі няшчасным выпадкам прызнаецца аднамомантнае раптоўнае ўздзеянне вышэйпералічаных выпадкаў на маёмасць грамадзян, якое прывяло да яго страты (гібелі) або пашкоджання.

expand_less