Пералік адміністрацыйных працэдур

Усе адміністрацыйныя працэдуры ажыццяўляюцца адасобленымі падраздзяленнямі Белдзяржстраха бясплатна.

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Белдзяржстрахам, у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у адпаведнасці з падпунктамі 14.23.1 і 14.23.2 пункта 14.23 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца адносна суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548.

Падпункт 14.23.1.

14.23.1. Атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы, якая не прайшла рэгістрацыю ў страхоўшчыка пры дзяржаўнай рэгістрацыі, адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы, у тым ліку прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, у якасці страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў ажыццяўляецца на працягу 2 рабочых дзён з дня падачы заявы. 

З пералікам адасобленых падраздзяленняў Белдзяржстраха, якія ажыццяўляюць дадзеную адміністрацыйную працэдуру, можна азнаёміцца па гэтай спасылцы

Заява аб рэгістрацыі павінна быць пададзена на працягу 30 каляндарных дзён, якія вылічаюцца з дня, наступнага за днём наступлення падзеі, якая з'яўляецца падставай для рэгістрацыі ў страхоўшчыка, адным з наступных спосабаў:

  • у электронным вiдзе праз афіцыйны сайт страхоўшчыка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт шляхам запаўнення ўстаноўленай страхоўшчыкам формы заявы аб рэгістрацыі (падаць заяву ў электронным выглядзе можна тут
  • шляхам звароту да страхоўшчыка і падачы заявы аб рэгістрацыі па ўстаноўленай страхоўшчыкам форме на папяровым носьбіце.

Заява аб рэгістрацыі на папяровым носьбіце павінна быць пададзена ў адасобленае падраздзяленне страхоўшчыка, якое надзелена функцыямі па прыёме такіх заяў, размешчанае па месцы рэгістрацыі страхавальніка ў страхоўшчыка, калі страхоўшчыкам не ўстаноўлена іншае падраздзяленне па прыёме заяў аб рэгістрацыі для адпаведнага рэгіёну.

Пералік адасобленых падраздзяленняў Белдзяржстраха, якія ажыццяўляюць прыём заяў аб рэгістрацыі ў якасці страхавальнікаў - тут

Тэрмін дзеяння – бестэрмінова. 

Падпункт 14.23.2.

14.23.2. Атрыманне даведкі аб наяўнасці (адсутнасці) у замежнай арганізацыі (яе прадстаўніцтва) запазычанасці па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў або дакумента аб немагчымасці выдачы такой даведкі ажыццяўляецца на працягу 5 працоўных дзён з дня падачы наступных дакументаў:

  • заявы;
  • справаздач страхавальніка аб сродках па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў за перыяд дзейнасці прадстаўніцтва, але не больш як за тры каляндарныя гады, якія папярэднічаюць даце падачы заявы.

Тэрмін дзеяння – 6 месяцаў.

З пералікам адасобленых падраздзяленняў Белдзяржстраха, якія ажыццяўляюць дадзеную адміністрацыйную працэдуру, можна азнаёміцца па гэтай спасылцы

 

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie