Добраахвотнае страхаванне расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс)

Далёкія пераезды павялічваюць рызыку аварыі ці нават элементарнай паломкі ў дарозе. Прабілі кола? Раптам скончыўся бензін? Сеў акумулятар? Заклінаваў дзвярны замок аўтамабіля?

Сёння Белдзяржстрах дадаткова дае магчымасць заключыць дагавор добраахвотнага страхавання расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс), у рэжыме ONLINE.

Тэхнічны асістанс online - унікальная паслуга на страхавым рынку Рэспублікі Беларусь, якая дапамагае аўтаўладальнікам мінімізаваць фінансавыя выдаткі і зэканоміць час у выпадку праблем з аўтамабілем у дарозе: ухіленне няспраўнасцяў на месцы аварыі, запуск рухавіка ад знешняй крыніцы, падвоз паліва, адкрыццё заблакаванага аўтамабіля, эвакуацыя аўтамабіля бліжэйшай сэрвіснай станцыі або стаянкі.

У выпадку паломкі вашага аўтамабіля за межамі нашай краіны, апроч гэтага пераліку паслуг на час рамонту, вам і вашым пасажырам дадуць пракатны аўтамабіль або гасцініцу на тэрмін да трох сутак.

Чаму б не забяспечыць сабе спакой, заключыўшы дагавор добраахвотнага страхавання расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў у Белдзяржстраху і ўсклаўшы ўсе клопаты па вырашэнні праблем на вопытных спецыялістаў?

Памер страхавога ўзносу складзе ад 5 еўра (у залежнасці ад тэрміну і тэрыторыі дзеяння дагавора страхавання), пры гэтым вы атрымаеце гарантаваную страхавую абарону і якасны сэрвіс.

Пры надыходзе страхавой падзеі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна будзе зрабіць толькі адзін званок па тэлефоне 116, калі вам неабходна дапамога за мяжой – (+375) 17 233-90-45, (+375) 29 55-000-55 (Viber).

Больш падрабязна з тэкстам Правілаў вы можаце азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы

Заключыць дагавор страхавання online у асабістым кабінеце (укладка «Купіць поліс» – «Добраахвотнае страхаванне выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс)»).

Важна!

Дата пачатку дзеяння дагавора не можа быць раней за 00 гадзін 00 хвілін дня, наступнага за днём паступлення страхавой прэміі па дагаворы на рахунак страхоўшчыка, або з 00 гадзін 00 хвілін любога дня на працягу аднаго месяца з дня атрымання страхавой прэміі па дагаворы, але не раней за дзень заключэння дагавора. Поўны пералік паслуг змяшчаецца ў Правілах страхавання. Дагаворы страхавання па любому з варыянтаў заключаюцца ў адносінах да транспартных сродкаў, тэрмін эксплуатацыі якіх не перавышае 20 гадоў з даты выпуску аўтамабіля. 

expand_less