Страхаванне маёмасці

Пры наступленні страхавога выпадку неабходна:

1. Прыняць меры для змяншэння памеру ўрону, пры гэтым выконваць указанні страхоўшчыка, калі яны ўзнікнуць.

2. Неадкладна, але не пазней чым за 3 рабочыя дні са дня страты або пашкоджання маёмасці, паведаміць страхоўшчыку або прадстаўніку аб прычыненым уроне.

3. У выпадку страты (гібелі) або пашкоджання застрахаванай маёмасці ў выніку пажару або ўдару маланкі, выбуху, аварыі ацяпляльнай сістэмы , водаправоднай і каналізацыйнай сетак, неправамерных дзеянняў трэціх асоб неадкладна, як толькі стала вядома, заявіць у адпаведныя кампетэнтныя органы (дзяржаўнай пажарнай службы, аварыйнай службы, унутраных спраў і да т.п.), а па фактах гібелі або пашкоджання жылых памяшканняў і маёмасці ў шматкватэрных жылых дамах, звязаных з іх эксплуатацыяй, таксама заявіць і ў жыллёва-эксплуатацыйную арганізацыю, якая асблугоўвае дом.

Дакументы, неабходныя для страхавой выплаты:

1. Пісьмовая заява аб выплаце страхавога пакрыцця.

2. Дакументы, якія сведчаць аб прыналежнасці маёмасці на момант страхавога выпадку.

3. Падрабязны вопіс страчанай (загінулай) або пашкоджанай маёмасці, з указаннем характару пашкоджанняў, а таксама апісаннем прычын, абставінаў здарэння падзеі, указаннем (па магчымасці) памеру нанесенага ўрону.

4. Страхавы поліс.

expand_less