Добраахвотнае страхаванне турыстаў (комплекснае)

Дагавор добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае) прадаставіць вам магчымасць адчуваць сябе ўпэўнена ў любым падарожжы!

Мы распрацавалі дагавор страхавання, які арыентаваны на кліентаў - турыстаў. Цяпер у адным страхавым полісе вы можаце быць застрахаваны ад разнастайных рызык, якія могуць адбыцца падчас вашага знаходжання за мяжой.

 

Усе праграмы страхавання прадастаўляюць паўнацэннае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу з кампенсацыяй расходаў:

· па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;

· прадастаўленнем медыка-транспартнай дапамогі;

· пошукам і выратаваннем застрахаванай асобы, калі ёсць аб'ектыўныя падставы меркаваць, што застрахаваная асоба церпіць бедства;

· іншымі паслугамі, якія былі неабходныя пры надыходзе страхавога выпадку.

 

Для дзяцей:

· кампенсуюцца расходы па аказанні медыцынскай дапамогі дзецям да 16 гадоў уключна ў выніку сонечных удараў, сонечных апёкаў і іншых вострых змяненняў скурных пакроваў, выкліканых уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання;

· кампенсуюцца расходы па выездзе і знаходжанні аднаго блізкага сваяка непаўналетняй застрахаванай асобы, калі застрахаваная асоба знаходзіцца за мяжой без суправаджэння блізкага сваяка, у выпадку шпіталізацыі застрахаванай асобы ў аддзяленне рэанімацыі або інтэнсіўнай тэрапіі або смерцю.

 

COVID-19

Страхавы поліс па добраахвотным страхаванні турыстаў (комплекснае) - гарантуе аплату выдаткаў:

· на лячэнне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у застрахаванай асобы ў рамках аплаты расходаў па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі на агульных падставах у межах страхавой сумы, устаноўленай у адносінах да застрахаванай асоб;

· правядзенне тэсціравання застрахаванай асобы на выяўленне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 (па медыцынскіх паказаннях пры аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі) таксама аплачваецца.

 

Усе праграмы страхавання прадугледжваюць дадатковую выплату застрахаванай асобе па траўме, атрыманай за мяжой, асобна ад кампенсацыі расходаў на аказанне хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі за мяжой.

 

Дадаткова можна засцерагчы сябе на выпадак:

· расходаў, звязаных з датэрміновым вяртаннем у Рэспубліку Беларусь;

· затрымкі або адмены авіярэйса (акрамя чартарнага рэйса), затрымкі багажу, заразным інфекцыйным захворваннем (у тым ліку COVID-19), у сувязі з якім забаронена пасадка ў транспартны сродак, і асоба вымушана застацца ў краіне знаходжання да атрымання дазволу на выезд. 

· грамадзянскай адказнасці пры прычыненні шкоды здароўю і маёмасці трэціх асоб за мяжой;

· расходаў, звязаных з тэхнічнай дапамогай вашаму аўтамабілю за межамі Рэспублікі Беларусь;

· страты або пашкоджанні кватэры/домавалодання, хатняй маёмасці падчас вашага знаходжання за мяжой;

· прычынення шкоды маёмасці суседзяў падчас вашага знаходжання за мяжой.

 

Выязджаеце за мяжу на сваім аўто:

Уключыце ў дагавор страхавання тэхнічны асістанс:

· «Падарожжа/Мінімум-Тэхна»

· «Падарожжа/Стандарт-Тэхна»

· «Падарожжа/Эліт–1» (дом)

· «Падарожжа/Эліт-2» (кватэра)

 

Тэхнічны асістанс уключае кампенсацыю выдаткаў:

· па эвакуацыі транспартнага сродку пры тэхнічнай аварыі, ДТЗ да бліжэйшай станцыі тэхнічнага абслугоўвання (СТА) або стаянкі. Транспартныя сродкі з дзейнай тэхнічнай гарантыяй дастаўляюцца ў бліжэйшы сэрвісны цэнтр, які мае аўтарызацыю дадзенай маркі;

· па аказанні тэхнічнай дапамогі ў выпадку неабходнасці замены кола, у выпадку разрадкі акумулятара.

 

Выязджаючы за мяжу, жадаеце быць упэўнены, што з вашай кватэрай ці загараднай хатай нічога не здарыцца:

Страхаванне кватэры (домаўладання), хатняй маёмасці, адказнасці перад суседзямі дазволіць вам не турбавацца аб праблемах, якія могуць узнікнуць падчас адпачынку. Ваша кватэра /домаўладанне будуць застрахаваны на 10 000 еўра*, прапануем на ваш выбар адну з праграм страхавання:

· «Падарожжа/ Эліт–1» (хата)

· «Падарожжа/ Эліт–2» (кватэра)

· «Падарожжа/ Камфорт - 1»

· «Падарожжа/ Камфорт - 2»

 

*у выпадку, калі маёмасць і адказнасць ужо застрахаваны, выбраўшы названыя праграмы вы павялічваеце страхавую абарону па іх на 10 000 еўра падчас адсутнасці ў Рэспубліцы Беларусь, бо знаходзячыся за мяжой вы будзеце пазбаўлены магчымасці своечасова ліквідаваць наступствы патопу, бедства, што цягне павелічэнне шкоды.

 

Мы прапануем праграмы страхавання, кожная з якіх уключае ў сябе розную сукупнасць рызык

 

*кошт дагавора страхавання залежыць ад выбранай праграмы

 

Сярэдні кошт дагавора страхавання:

 

· «Падарожжа/Мінімум» - 0,52 еўра

· «Падарожжа/Мінімум–Тэхна» - 0,68 еўра

· «Падарожжа/Стандарт» - 0,81 еўра

· «Падарожжа/Стандарт-Тэхна» - 1,02 еўра

· «Падарожжа/Камфорт–1» (дом)-1,01 еўра

· «Падарожжа/Камфорт-2» (кватэра) -1,01 еўра

· «Падарожжа/Эліт–1» (дом) - 1,14 еўра

· «Падарожжа/Эліт-2» (кватэра) - 1,14 еўра

*цэны пазначаны за адзін дзень знаходжання за мяжой без уліку скідак і надбавак

 

Увага!

 

Дагавор страхавання не дзейнічае на тэрыторыі краін Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі (за выключэннем Туніса, Марока, Егіпта) і краін Азіі (за выключэннем В'етнама, Грузіі, Ізраіля, Індыі, Інданезіі, Катара, Кіпра, Кітая, ААЭ, Сінгапура, Тайланда, Турцыі , Шры-Ланкі, Японіі).

 

Мэтай паездкі па дамове страхавання можа з'яўляцца:

· турызм (з або без актыўнага адпачынку);

· навучанне (не больш за 30 дзён);

· камандзіроўка (не больш за 30 дзён).

 

 

Інфармацыя па лячэнні СOVID-19

Інфармацыя аб умовах добраахвотнага страхавання

Правілы добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае)

 

expand_less