Добраахвотнае страхаванне турыстаў (комплекснае)
Дагавор добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае) прадаставіць вам магчымасць адчуваць сябе ўпэўнена ў любым падарожжы!
Мы распрацавалі дагавор страхавання, які арыентаваны на кліентаў - турыстаў. Цяпер у адным страхавым полісе вы можаце быць застрахаваны ад разнастайных рызык, якія могуць адбыцца падчас вашага знаходжання за мяжой.
Усе праграмы страхавання прадастаўляюць паўнацэннае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу з кампенсацыяй расходаў:
· па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
· прадастаўленнем медыка-транспартнай дапамогі;
· пошукам і выратаваннем застрахаванай асобы, калі ёсць аб'ектыўныя падставы меркаваць, што застрахаваная асоба церпіць бедства;
· іншымі паслугамі, якія былі неабходныя пры надыходзе страхавога выпадку.
Для дзяцей:
· кампенсуюцца расходы па аказанні медыцынскай дапамогі дзецям да 16 гадоў уключна ў выніку сонечных удараў, сонечных апёкаў і іншых вострых змяненняў скурных пакроваў, выкліканых уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання;
· кампенсуюцца расходы па выездзе і знаходжанні аднаго блізкага сваяка непаўналетняй застрахаванай асобы, калі застрахаваная асоба знаходзіцца за мяжой без суправаджэння блізкага сваяка, у выпадку шпіталізацыі застрахаванай асобы ў аддзяленне рэанімацыі або інтэнсіўнай тэрапіі або смерцю.
COVID-19
Страхавы поліс па добраахвотным страхаванні турыстаў (комплекснае) - гарантуе аплату выдаткаў:
· на лячэнне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у застрахаванай асобы ў рамках аплаты расходаў па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі на агульных падставах у межах страхавой сумы, устаноўленай у адносінах да застрахаванай асоб;
· правядзенне тэсціравання застрахаванай асобы на выяўленне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 (па медыцынскіх паказаннях пры аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі) таксама аплачваецца.
Усе праграмы страхавання прадугледжваюць дадатковую выплату застрахаванай асобе па траўме, атрыманай за мяжой, асобна ад кампенсацыі расходаў на аказанне хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі за мяжой.
Дадаткова можна засцерагчы сябе на выпадак:
· расходаў, звязаных з датэрміновым вяртаннем у Рэспубліку Беларусь;
· затрымкі або адмены авіярэйса (акрамя чартарнага рэйса), затрымкі багажу, заразным інфекцыйным захворваннем (у тым ліку COVID-19), у сувязі з якім забаронена пасадка ў транспартны сродак, і асоба вымушана застацца ў краіне знаходжання да атрымання дазволу на выезд.
· грамадзянскай адказнасці пры прычыненні шкоды здароўю і маёмасці трэціх асоб за мяжой;
· расходаў, звязаных з тэхнічнай дапамогай вашаму аўтамабілю за межамі Рэспублікі Беларусь;
· страты або пашкоджанні кватэры/домавалодання, хатняй маёмасці падчас вашага знаходжання за мяжой;
· прычынення шкоды маёмасці суседзяў падчас вашага знаходжання за мяжой.
Выязджаеце за мяжу на сваім аўто:
Уключыце ў дагавор страхавання тэхнічны асістанс:
· «Падарожжа/Мінімум-Тэхна»
· «Падарожжа/Стандарт-Тэхна»
· «Падарожжа/Эліт–1» (дом)
· «Падарожжа/Эліт-2» (кватэра)
Тэхнічны асістанс уключае кампенсацыю выдаткаў:
· па эвакуацыі транспартнага сродку пры тэхнічнай аварыі, ДТЗ да бліжэйшай станцыі тэхнічнага абслугоўвання (СТА) або стаянкі. Транспартныя сродкі з дзейнай тэхнічнай гарантыяй дастаўляюцца ў бліжэйшы сэрвісны цэнтр, які мае аўтарызацыю дадзенай маркі;
· па аказанні тэхнічнай дапамогі ў выпадку неабходнасці замены кола, у выпадку разрадкі акумулятара.
Выязджаючы за мяжу, жадаеце быць упэўнены, што з вашай кватэрай ці загараднай хатай нічога не здарыцца:
Страхаванне кватэры (домаўладання), хатняй маёмасці, адказнасці перад суседзямі дазволіць вам не турбавацца аб праблемах, якія могуць узнікнуць падчас адпачынку. Ваша кватэра /домаўладанне будуць застрахаваны на 10 000 еўра*, прапануем на ваш выбар адну з праграм страхавання:
· «Падарожжа/ Эліт–1» (хата)
· «Падарожжа/ Эліт–2» (кватэра)
· «Падарожжа/ Камфорт - 1»
· «Падарожжа/ Камфорт - 2»
*у выпадку, калі маёмасць і адказнасць ужо застрахаваны, выбраўшы названыя праграмы вы павялічваеце страхавую абарону па іх на 10 000 еўра падчас адсутнасці ў Рэспубліцы Беларусь, бо знаходзячыся за мяжой вы будзеце пазбаўлены магчымасці своечасова ліквідаваць наступствы патопу, бедства, што цягне павелічэнне шкоды.
Мы прапануем праграмы страхавання, кожная з якіх уключае ў сябе розную сукупнасць рызык
*кошт дагавора страхавання залежыць ад выбранай праграмы
Сярэдні кошт дагавора страхавання:
· «Падарожжа/Мінімум» - 0,52 еўра
· «Падарожжа/Мінімум–Тэхна» - 0,68 еўра
· «Падарожжа/Стандарт» - 0,81 еўра
· «Падарожжа/Стандарт-Тэхна» - 1,02 еўра
· «Падарожжа/Камфорт–1» (дом)-1,01 еўра
· «Падарожжа/Камфорт-2» (кватэра) -1,01 еўра
· «Падарожжа/Эліт–1» (дом) - 1,14 еўра
· «Падарожжа/Эліт-2» (кватэра) - 1,14 еўра
*цэны пазначаны за адзін дзень знаходжання за мяжой без уліку скідак і надбавак
Увага!
Дагавор страхавання не дзейнічае на тэрыторыі краін Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі (за выключэннем Туніса, Марока, Егіпта) і краін Азіі (за выключэннем В'етнама, Грузіі, Ізраіля, Індыі, Інданезіі, Катара, Кіпра, Кітая, ААЭ, Сінгапура, Тайланда, Турцыі , Шры-Ланкі, Японіі).
Мэтай паездкі па дамове страхавання можа з'яўляцца:
· турызм (з або без актыўнага адпачынку);
· навучанне (не больш за 30 дзён);
· камандзіроўка (не больш за 30 дзён).
Інфармацыя па лячэнні СOVID-19
Інфармацыя аб умовах добраахвотнага страхавання
Правілы добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае)
- Пералік аптэк
- Перечень ЛПУ партнеров (не партнеров) Белгосстраха
- Базовые группы организаций здравоохранения по договорам, заключенным до 30.06.2023
- Базовые группы организаций здравоохранения по договорам, заключенным с 01.07.2023
- Супрацьдзеянне карупцыі
- Структура
- Правілы страхавання
- Заказаць страхавую паслугу
- Cтрахаванне кватэр
- Страхаванне садовых домікаў і дач
- Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр
- Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў
- Парадак раскрыцця інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі
- Асабісты прыём грамадзян
- Прадставіць справаздачу аб сродках па АСНВПЗ
- Аформіць заяву. Прадставіць даведку аб дапаможніку або даплаце
- Інфармацыя для страхавальнікаў
- Зарэгістравацца ў якасці страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў
- Інфармацыя для застрахаваных
- Нарматыўныя акты і формы дакументаў
- Зваротная сувязь: задаць пытанне
- Памятка страхавальніку - індывідуальнаму прадпрымальніку
- Памятка страхавальніку - юрыдычнай асобе
- Памятка страхавальніку - фiзiчнай асобе
- Пералік адміністрацыйных працэдур
- Аўтадапамога 116
- Інфармацыя для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь!
- Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў
- Парадак дзеянняў пры страхавым выпадку
- Формы заяў
- Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь