Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь
Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, абавязаны мець дагавор абавязковага медыцынскага страхавання або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй на выпадак аказання ім медыцынскімі ўстановамі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Дагавор абавязковага медыцынскага страхавання Белдзяржстраха можа быць набыты замежным грамадзянінам у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (у міжнародных аэрапортах, памежныя пункты) па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь.
Таксама заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання Белдзяржстраха на карысць замежнага грамадзяніна маюць права асобы, якія запрашаюць замежнага грамадзяніна ў Рэспубліку Беларусь (юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, якія законна знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь).
Для заключэння дагавора абавязковага медыцынскага страхавання страхавальніку неабходна звярнуцца да страхоўшчыка з вуснай заявай і паведаміць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) асобы, на карысць якой заключаецца гэты дагавор, яго пастаяннае месца жыхарства, грамадзянства, перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Тэрмін страхавання дагавора абавязковага медыцынскага страхавання усталёўваецца на перыяд знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь і адзначаецца ў страхавым полісе.
Выплата страхавога ўзносу праводзіцца адначасова ў беларускіх рублях, або ў свабодна канверсоўнай валюце, а таксама ў расійскіх рублях.
Страхавая сума па абавязковаму медыцынскаму страхаванню замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ўстаноўлена ў памеры 10 000 еўра.
Памеры страхавых узносаў па абавязковаму медыцынскаму страхаванню замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2014 года:
Тэрмiн страхавання (сутак) |
Страхавы ўзнос (еўра) |
|
Тэрмiн страхавання (сутак) |
Страхавы ўзнос (еўра) |
|
Тэрмiн страхавання (сутак) |
Страхавы ўзнос (еўра) |
1 - 2 |
2 |
23 - 24 |
24 |
59 - 60 |
55 |
||
3 - 4 |
4 |
25 - 26 |
26 |
61 - 70 |
63 |
||
5 - 6 |
6 |
27 - 29 |
29 |
71 - 89 |
76 |
||
7 - 8 |
8 |
30 - 31 |
31 |
90 - 110 |
89 |
||
9 - 10 |
10 |
32 - 35 |
34 |
111 - 120 |
95 |
||
11 - 12 |
13 |
36 - 39 |
38 |
121 - 150 |
110 |
||
13 - 14 |
15 |
40 - 43 |
41 |
151 - 165 |
117 |
||
15 - 16 |
17 |
44 - 46 |
44 |
166 - 180 |
123 |
||
17 - 18 |
18 |
47 - 49 |
46 |
181 - 210 |
134 |
||
19 - 20 |
20 |
50 - 52 |
49 |
211 - 240 |
144 |
||
21 - 22 |
22 |
53 - 58 |
54 |
241 - 270 |
152 |
||
271 - 365 |
170 |
- Пералік аптэк
- Базавыя групы арганізацый аховы здароўя*
- Супрацьдзеянне карупцыі
- Структура
- Правілы страхавання
- Заказаць страхавую паслугу
- Cтрахаванне кватэр
- Страхаванне садовых домікаў і дач
- Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр
- Страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў
- Парадак раскрыцця інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі
- Асабісты прыём грамадзян
- Прадставіць справаздачу аб сродках па АСНВПЗ
- Аформіць заяву. Прадставіць даведку аб дапаможніку або даплаце
- Інфармацыя для страхавальнікаў
- Зарэгістравацца ў якасці страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў
- Інфармацыя для застрахаваных
- Нарматыўныя акты і формы дакументаў
- Зваротная сувязь: задаць пытанне
- Памятка страхавальніку - індывідуальнаму прадпрымальніку
- Памятка страхавальніку - юрыдычнай асобе
- Памятка страхавальніку - фiзiчнай асобе
- Пералік адміністрацыйных працэдур
- Аўтадапамога 116
- Інфармацыя для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь!
- Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў
- Парадак дзеянняў пры страхавым выпадку
- Формы заяў
- Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь