Інфармацыйна-даведачны цэнтр
З панядзелка па суботу (з 18:00 да 8:00),
у нядзелю і святочныя дні (кругласутачна)
прадастаўляецца інфармацыя выключна кантактна-даведачнага характару.
У выпадку прычынення шкоды жыццю або здароўю пацярпелага ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, асоба, якая прэтэндуе на атрыманне страхавой кампенсацыі, павінна пісьмова звярнуцца ў страхавую кампанію прычыніцеля шкоды.
У выпадку смерці (гібелі) пацярпелага кампенсацыі падлягаюць неабходныя выдаткі на пахаванне і шкоду, прычыненую смерцю карміцеля.
Паведаміць аб ім у Дзяржаўную аўтамабільную інспекцыю Міністэрства ўнутраных спраў і дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху. Або аформіць паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні. Такое паведамленне можа быць аформлена пры наяўнасці адначасова наступных абставін (кансультацыю па пытаннях афармлення ДТЗ без выкліку ДАІ можна атрымаць па кароткім нумары 140):
Атрымаўшы даведку ДАІ або аформіўшы паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні, асоба, якая прэтэндуе на атрыманне страхавой кампенсацыі, абавязана пісьмова заявіць аб ёй страхоўшчыку і прадаставіць пашкоджаны аўтамабіль для яго агляду ацэншчыкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Калі ўдзельнікі дарожна-транспартнага здарэння маюць дзейныя на дату ДТЗ дагаворы страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, то ўладальнік пацярпелага транспартнага сродку можа звярнуцца або да страхоўшчыка прычыніцеля шкоды або да свайго страхоўшчыка.
Калі ўладальнік пацярпелага транспартнага сродку не мае дзейнага на дату ДТЗ дагавора страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, ён можа звярнуцца толькі да страхоўшчыка прычыніцеля шкоды (у дадзеным выпадку пры афармленні ДТЗ абавязкова выклікаецца ДАІ).
Калі ў прычыніцеля шкоды на момант ДТЗ няма дзеючага дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (або прычыняльнік шкоды мае страхавы сертыфікат замежнай страхавой арганізацыі, сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), то пацярпеламу боку трэба звярнуцца ў Беларускае бюро па транспартным страхаванні.
1. Даведка з ДАІ або паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні (пры афармленні дарожна-транспартнага здарэння без удзелу супрацоўнікаў ДАІ).
2. Дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (за выключэннем дагавора страхавання, заключанага ў электронным выглядзе).
3. Пасведчанне кіроўцы ўдзельніка ДТЗ (часовы дазвол) і талон да вадзіцельскага пасведчання (пры наяўнасці).
4. Тэхнічны пашпарт на транспартны сродак або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на транспартны сродак.
5. Сертыфікат аб праходжанні тэхнічных аглядаў (пры наяўнасці).
6. Гарантыйная кніжка (пры наяўнасці).
7. Дагавор лізінгу, арэнды (пры наяўнасці).
8. Грамадзянскі пашпарт уладальніка транспартнага сродку.
9. Даверанасць (натарыяльна завераная) ад уласніка транспартнага сродку (пры немагчымасці яго асабістай прысутнасці пры падачы заявы аб страце і аглядзе ТС).
10. Банкаўскія рэквізіты для атрымання страхавой кампенсацыі.
1. Даверанасць (на фірмовым бланку ў выглядзе ліста на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы ў «Белдзяржстраху» з правам подпісу ў дакументах).
2. Даведка з ДАІ або паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні (пры афармленні дарожна-транспартнага здарэння без удзелу супрацоўнікаў ДАІ).
3. Дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (за выключэннем дагавора страхавання, заключанага ў электронным выглядзе).
4. Пасведчанне кіроўцы ўдзельніка ДТЗ (часовы дазвол) і талон да вадзіцельскага пасведчання (завераная копія або арыгінал).
5. Тэхнічны пашпарт на транспартны сродак або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на транспартны сродак (завераная копія ці арыгінал).
6. Сертыфікат аб праходжанні тэхнічных аглядаў (завераная копія ці арыгінал) (пры наяўнасці).
7. Дарожны ліст, пры выкарыстанні такога дакумента ў арганізацыі (завераная копія ці арыгінал).
8. Даведка аб прабегу транспартнага сродку на дату ДТЗ.
9. Гарантыйная кніжка (пры наяўнасці).
10. Дагавор лізінгу, арэнды (пры наяўнасці).
11. Рэквізіты (у выглядзе ліста) абслуговага банка з указаннем нумара разліковага рахунку арганізацыі, на які трэба перавесці страхавую кампенсацыю.
1. Дакументы, якія пацвярджаюць факт прыналежнасці пашкоджанай маёмасці асобе, якая прэтэндуе на атрыманне страхавой кампенсацыі.
2. Даведку ДАІ.
3. Грамадзянскі пашпарт уладальніка пашкоджанай маёмасці (для фізічнай асобы).
4. Даверанасць (на фірмовым бланку ў выглядзе ліста на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы ў «Белдзяржстрах» з правам подпісу ў дакументах) – для юрыдычнай асобы.
5. Рэквізіты (у выглядзе ліста) абслуговага банка з указаннем нумара разліковага рахунку арганізацыі, на які трэба перавесці страхавую кампенсацыю.
1. Страчаны пацярпелым заробак (даход), які ён меў альбо безумоўна мог мець.
2. Дадаткова панесеныя ім выдаткі, выкліканыя прычыненнем шкоды яго здароўю, а менавіта выдаткі на:
Дадаткова панесеныя пацярпелым расходы кампенсуюцца ў выпадках, калі ўстаноўлена, што пацярпелы мае патрэбу ў гэтых відах дапамогі і догляду і не мае магчымасці атрымаць іх ва ўстаноўленым парадку бясплатна.
Кампенсацыя дадаткова панесеных расходаў праводзіцца ў памеры фактычна панесеных пацярпелым расходаў у межах патрэбнасці ў іх пацярпелага і ўстаноўленага ліміту адказнасці на падставе арыгіналаў дакументаў, якія пацвярджаюць факт прадастаўлення і аплаты адпаведнай паслугі, набыццё адпаведнага тавару.
Страхавой кампенсацыі падлягае матэрыяльная шкода, прычыненая жыццю або здароўю пацярпелага ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, выкліканая траўмай, калецтвам або іншым цялесным пашкоджаннем, парушэннем або стратай здароўя або смерцю фізічнай асобы.
Не падлягае страхавой кампенсацыі нематэрыяльная шкода, уключаючы маральную шкоду.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.
Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003
Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie