Памятка Расійская Федэрацыя

Калі Вы сталі ўдзельнікам ДТЗ, якое адбылося на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі або з'явіліся прычыняльнікам шкоды ў выніку ДТЗ

1. Паведаміць аб ДТЗ у ДІБДР.

Дапускаецца афармленне Апавяшчэння аб дарожна-транспартным здарэнні (Апавяшчэння аб аўтааварыі) без выкліку супрацоўнікаў ДІБДР толькі ў выпадку, калі адначасова выконваюцца наступныя патрабаванні:

  • у ДТЗ адбылося сутыкненне толькі двух транспартных сродкаў;
  • у выніку ДТЗ не была нанесена шкода жыцця/здароўю ўдзельнікаў ДТЗ (уключаючы пасажыраў і пешаходаў), а таксама іншай маёмасці (напрыклад, будынкам, збудаванням, прадметам, якія знаходзяцца ў аўтамабілях удзельнікаў і інш.), акрамя двух транспартных сродкаў удзельнікаў ДТЗ;
  • адказнасць кожнага з вадзіцеляў – удзельнікаў ДТЗ застрахавана па дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, заключаным у адносінах да транспартнага сродку, які ўдзельнічаў у ДТЗ;
  • абставіны прычынення шкоды ў сувязі з пашкоджаннем маёмасці ў выніку ДТЗ, характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў удзельнікаў гэтага ДТЗ.

Ліміт кампенсацыі ўрону па Апавяшчэнні аб дарожна-транспартным здарэнні складае:

  • 400 000 расійскіх рублёў (з 01.10.2019 г.), калі ў паведамленні зафіксавана АДСУТНАСЦЬ рознагалоссяў і абавязкова выканана фіксацыя даных аб ДТЗ з дапамогай мабільнага дадатку або фіксацыі з дапамогай тэхнічных сродкаў кантролю, якія выкарыстоўваюць сігналы глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы;
  • 100 000 расійскіх рублёў:
  • калі ў паведамленні зафіксавана АДСУТНАСЦЬ рознагалоссяў, але фіксацыя даных аб ДТЗ з дапамогай мабільнага дадатку або фіксацыя з дапамогай тэхнічных сродкаў кантролю, якія выкарыстоўваюць сігналы глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы не выканана;
  • калі ў паведамленні зафіксаваны РОЗНАГАЛОССІ, але абавязкова выканана фіксацыя даных аб ДТЗ з дапамогай мабільнага дадатку або фіксацыя з дапамогай тэхнічных сродкаў кантролю, якія выкарыстоўваюць сігналы глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы.

У выпадку афармлення ДТЗ супрацоўнікам ДІБДР ліміт кампенсацыі ўрону ў частцы кампенсацыі шкоды, прычыненай жыццю або здароўю кожнага пацярпелага, з 1 красавіка 2015 года складае 500 000 расійскіх рублёў. Ліміт кампенсацыі ўрону ў частцы кампенсацыі шкоды, прычыненай маёмасці кожнага пацярпелага, з 1 кастрычніка 2014 г. - 400 000 расійскіх рублёў.

Калі другі ўдзельнік не прызнае сваю віну, паводзіць сябе агрэсіўна ці знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, то рэкамендуецца выклікаць супрацоўнікаў ДІБДР.

2. Перадаць пацярпеламу ў ДТЗ копію Зялёнай карты (другі ліст страхавога сертыфіката «Зялёная карта»).

Пры адсутнасці паліцыі на месцы здарэння запоўніць з другім удзельнікам Апавяшчэнне аб аўтааварыі. У Апавяшчэнні аб аўтааварыі павінны быць запоўнены ўсе графы. Апавяшчэнне аб аўтааварыі павінна быць абавязкова падпісана абодвума ўдзельнікамі ДТЗ. Бок, які прызнае сябе вінаватым, ставіць подпіс у дадатковай графе аб прызнанні вінаватасці.

Калі Вы з'яўляецеся пацярпелым бокам, а ў віноўніка ёсць дагавор «Зялёная карта», выдадзены Белдзяржстрахам, Вы можаце звярнуцца да афіцыйнага прадстаўніка Белдзяржстраху па ўрэгуляванні прэтэнзій на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – кампаніі АТ «СК «Дваццаць першае стагоддзе», г. Санкт-Пецярбург, Ліцейны праспект, в. 57А, літ.А, тэл./факс: 007 (812) 331-25-20, эл. пошта: greencard@21-vek.spb.ru».

3. Пры наяўнасці некалькіх пацярпелых – запісаць і перадаць ім звесткі аб сваім страхавым сертыфікаце «Зялёная карта» і транспартным сродку.

4. Рэкамендуецца сфатаграфаваць месца здарэння, транспартныя сродкі ўдзельнікаў ДТЗ і іх пашкоджанні.

 

У выпадку прычынення шкоды Вашаму здароўю і (або) маёмасці іншым транспартным сродкам:

1. Паведаміць аб ДТЗ у ДІБДР.

Дачакацца ДІБДР і атрымаць у яе даведку на месцы ДТЗ, якая пацвярджае факт здарэння (выдаецца даведка аб ДТЗ па форме № 154). У выпадку, калі супрацоўнікам паліцыі ўстаноўлены вінаваты бок, то выдаецца пастанова або азначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

2. Перадаць другому ўдзельніку звесткі аб сваім страхавым сертыфікаце «Зялёная карта» і транспартным сродку.

Пры адсутнасці паліцыі на месцы здарэння запоўніць з другім удзельнікам Апавяшчэнне аб аўтааварыі. У Апавяшчэнні аб аўтааварыі павінны быць запоўнены ўсе графы. Апавяшчэнне аб аўтааварыі павінна быць абавязкова падпісана абодвума ўдзельнікамі ДТЗ. Бок, які прызнае сябе вінаватым, ставіць подпіс у дадатковай графе аб прызнанні вінаватасці.

3. Рэкамендуецца сфатаграфаваць месца здарэння, транспартныя сродкі ўдзельнікаў ДТЗ і іх пашкоджанні.

4. Захаваць дакументы, якія пацвярджаюць расходы, панесеныя ў сувязі з ДТЗ.

5. Звярнуцца ў страхавую арганізацыю прычыняльнiка шкоды з заявай аб кампенсацыі шкоды, атрыманай у выніку ДТЗ.

Даныя аб страхавой арганізацыі, якая выдала страхавы поліс абавязковага страхавання, указаны ў гэтым страхавым полісе.

Заяву аб кампенсацыі шкоды трэба падаць у страхавую кампанію прычыняльніка шкоды да вяртання ў Рэспубліку Беларусь або ўдакладніць магчымасць правядзення незалежнай экспертызы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

6. Калі грамадзянская адказнасць іншага ўдзельніка ДТЗ не застрахавана на момант ДТЗ або застрахавана па Зялёнай карце, трэба ў найкарацейшыя тэрміны звярнуцца ў Расійскі Саюз Аўтастрахоўшчыкаў, які знаходзіцца па адрасе: г.Масква, вул. Люсінаўская, д.27, буд. 3, тэл. (495) 771-69-47, для даведак (495) 641-27-87, электронная пошта: green_card@autoins.ru;

7. Захаваць аўтамабіль у пасляаварыйным стане да агляду спецыялістам па вызначэнні кошту транспартных сродкаў (накiраванне на такі агляд выдаецца страхавой арганізацыяй, якая выдала страхавы сертыфікат (поліс), або Бюро краіны, на тэрыторыі якой адбылося ДТЗ

Любыя кансультацыі аб кампенсацыі шкоды ў рамках абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў можна атрымаць у Бюро краіны, на тэрыторыі якой адбылося ДТЗ (кантактная інфармацыя на адваротным баку Вашага страхавога сертыфіката «Зялёная карта»).

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2025

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie