Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі

Памятка пасажыру

Для звароту ў Белдзяржстрах з заявай аб надыходзе страхавога выпадку пацярпелым прадастаўляюцца наступныя дакументы

  1. Заява аб страхавым выпадку 
  2. Дакумент арганізацыі аховы здароўя аб аказанні медыцынскай дапамогі.
  3. Заключэнне экспертызы аб ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, атрыманых пасажырам, выдадзенае Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз. Калі экспертыза не была прызначэння органамі ДАІ, следства, такая экспертыза праводзіцца пасажырам самастойна за свой кошт.
  4. Заключэнне МРЭК у выпадку ўстанаўлення пасажыру групы інваліднасці ў сувязі з атрыманай шкодай (цялесным пашкоджаннем).
  5. Акт аб прычыненні шкоды жыццю і здароўю пасажыра і (або) страце, нястачы або пашкоджанні (псаванні) яго багажу (калі акт выдаваўся на рукі пасажыру). Не прадастаўленне пасажырам акта не можа служыць падставай для адмовы ў прыняцці і разглядзе страхавой арганізацыяй дакументаў. У гэтым выпадку акт прадастаўляецца перавозчыкам страхавой арганізацыі самастойна або па яе запыце.
  6. Рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу, калі пасажыру было рэкамендавана ўстанавіць у судовым парадку факт прычынення шкоды яго здароўю пры ажыццяўленні пасадкі, перавозкі, высадкі пасажыра.
  7. Пры страце, нястачы або пашкоджанні (псаванні) багажу пасажырам (а ў выпадку яго смерці - спадчыннікамі) прадстаўляецца копія багажнай квітанцыі (у выпадку страты пасажырам багажнай квітанцыі або смерці пасажыра страхоўшчык мае права запатрабаваць копію багажнай квітанцыі ад страхавальніка). Пры пашкоджанні (псаванні) багажу таксама прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць факт і аплату аднаўленчага рамонту.

У выпадку смерці пацярпелага яго спадкаемцамі прадстаўляюцца:

  • натарыяльна засведчаная копія пасведчання аб смерці пацярпелага, заключэнне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз аб прычыне смерці;
  • натарыяльна засведчаная копія пасведчання аб праве на спадчыну.

Памятка пасажыру

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2025

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie