Добраахвотнае страхаванне спартсменаў

Увага

Пры сабе неабходна мець пашпарт. У выпадку, калі заяву падае законны прадстаўнік непаўналетняй застрахаванай асобы, пры сабе неабходна таксама мець пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Для хуткасці і зручнасці запаўнення заявы аб страхавым выпадку рэкамендуем пры падачы дакументаў мець пры сабе арыгінал або копію дагавора індывідуальнага страхавання. 

У выпадку страхавой выплаты спадчынніку неабходна мець копію дакумента, які пацвярджае, што асоба з'яўляецца спадкаемцам застрахаванай асобы.

Для звароту ў Белдзяржстрах па страхавую выплату застрахаваная асоба (выгаданабытчык) прадастаўляе наступныя дакументы (набор дакументаў залежыць ад характару падзеі, якая заяўляецца на выплату)

1. Заява аб страхавым выпадку

2. Дадаткова па патрабаванні страхоўшчыка таксама павінны прадастаўляцца:

  • калі страхавальнікам выступае арганізацыя і дагавор страхавання заключаны па спісачнай колькасці работнікаў, колькасці членаў прафсаюза (без фамільнага ўказання застрахаваных асоб) – арыгінал або копія дакумента ад страхавальніка – арганізацыі са звесткамі аб даце пачатку працоўных адносін або даце ўключэння ў члены прафсаюза;
  • калі страхаванне па дагаворы страхавання дзейнічае толькі адносна няшчасных выпадкаў, якія адбыліся падчас спартыўнага спаборніцтва і (або) трэніроўкі – арыгінал або копія дакумента, які пацвярджае наступленне няшчаснага выпадку з застрахаванай асобай у час спартыўных спаборніцтваў, трэніроўкі.

У выпадку траўмы

Медыцынскі дакумент, які пацвярджае атрыманне траўмы, у якім указваецца:

  1. Дата і акалічнасці атрымання траўмы.
  2. Дыягназ.
  3. Тэрмін лячэння.
  4. Пералік канкрэтных медыцынскіх мерапрыемстваў, якія праводзіліся для аднаўлення здароўя застрахаванай асобы.

У выпадку ўстанаўлення інваліднасці

Копія заключэння МРЭК, а таксама дакумента, які пацвярджае ўстанаўленне групы інваліднасці (ступень страты здароўя).

У выпадку смерці

  1. Копія пасведчання аб смерці застрахаванай асобы, выдадзеная органамі ЗАГС.
  2. Па патрабаванні страхоўшчыка, калі праводзілася паталагаанатамічнае ўскрыццё – копія заключэння паталагаанатамічнага ўскрыцця.

У выпадку часовай страты працаздольнасці

Для варыянтаў «Спартыўны кантракт», «Спартыўны кантракт+», «Спартыўны кантракт-п», «Спартыўны кантракт-п+»: копія закрытага лістка непрацаздольнасці і (або) даведкі аб часовай непрацаздольнасці; па патрабаванні страхоўшчыка - дакумент (арыгінал або копію), які пацвярджае статус асобы, якая дае яму права на атрыманне лістка непрацаздольнасці і (або) даведкі аб часовай непрацаздольнасці (напрыклад, дакумент з месца працы, які пацвярджае, што асоба ў перыяд часовай непрацаздольнасці з'яўлялася работнікам і на яе распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, а таксама абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў).

У выпадку расстройства здароўя, якое выключае магчымасць прадаўжэння ранейшай работы (заняцця ранейшай пасады служачага (прафесіі рабочага))

Для варыянтаў «Спартыўны кантракт», «Спартыўны кантракт+», «Спартыўны кантракт-п», «Спартыўны кантракт-п+»: арыгінал або копія дакумента з месца працы, які пацвярджае, што застрахаваная асоба звольнена або пераведзена на іншую пастаянную работу па стану здароўя, а таксама копію афіцыйнага медыцынскага заключэння, на падставе якога наймальнік прыняў рашэнне аб звальненні або пераводзе застрахаванай асобы па стану здароўя.

У выпадку хірургічнага ўмяшання на суставах, пазваночніку, меніску (страхавы выпадак згодна з падпунктам 8.4 пункта 8 Правілаў)

1. Медыцынскі дакумент, у якім указваецца:

  • дыягназ;
  • дата ўстанаўлення дыягназу;
  • дата першага звароту з сімптомамі захворвання (траўмай), у сувязі з якім застрахаванай асобе
  • было праведзена хірургічнае ўмяшанне;
  • тэрміны правядзення аперацыі, 
  • назва аперацыі.

2. А таксама ў выпадку заявы на кампенсацыю выдаткаў па лячэнні - арыгіналы плацежных дакументаў (чэкі, квітанцыі і да т.п.), якія пацвярджаюць аплату медыцынскіх паслуг.

3. Па патрабаванні страхоўшчыка – інфармацыя аб заключаных (дзейных) дагаворах асабістага страхавання і страхавання медыцынскіх выдаткаў у іншых страхавых арганізацыях.

У выпадку заявы на кампенсацыю расходаў па лячэнні (страхавы выпадак згодна з падпунктам 8.7 пункта 8 Правілаў)

1. Медыцынскі дакумент, які пацвярджае факт звароту па медыцынскую дапамогу і змяшчае:

  • дату звароту;
  • тэрміны аказання медыцынскіх паслуг;
  • дыягназ, па якім праводзілася лячэнне;
  • прызначэнні;
  • пералік аказаных медыцынскіх паслуг, іх кошт;

2. Арыгіналы плацежных дакументаў (чэкі, квітанцыі і да т.п.), якія пацвярджаюць аплату медыцынскіх паслуг.

3. Па патрабаванні страхоўшчыка – інфармацыя аб заключаных (дзейных) дагаворах асабістага страхавання і страхавання медыцынскіх выдаткаў у іншых страхавых арганізацыях.

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2025

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie