Добраахвотнае страхаванне ад траўмаў «Актыўны адпачынак»

Увага!!! Пры надыходзе падзеі, якая можа быць прызнана страхавым выпадкам, застрахаваная асоба абавязана неадкладна звярнуцца да адміністрацыі месца актыўнага адпачынку.

 

Для звароту ў Белдзяржстрах з заявай аб надыходзе страхавога выпадку застрахаванай асобай (страхавальнікам, выгаданабытчыкам) прадастаўляюцца наступныя дакументы:

 

1. Заява аб страхавым выпадку.

Форма заявы аб страхавым выпадку

 

!!! Пры сабе неабходна мець пашпарт. У выпадку, калі заяву падае законны прадстаўнік непаўналетняй застрахаванай асобы, пры сабе неабходна таксама мець пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

 

2. Дагавор страхавання.

 

3. Завераная копія або арыгінал медыцынскага дакумента, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку (лісток аб часовай непрацаздольнасці, медыцынская даведка), у якім указаны:

- час звароту застрахаванай асобы па медыцынскую дапамогу;

- дыягназ;

- тэрмін лячэння;

- пералік канкрэтных медыцынскіх мерапрыемстваў, якія праводзіліся для аднаўлення здароўя застрахаванай асобы.

 

4. Дакумент, які пацвярджае ўстанаўленне групы інваліднасці (у выпадку ўстанаўлення інваліднасці).

 

5. Копія пасведчання аб смерці застрахаванай асобы (у выпадку смерці застрахаванай асобы).

 

6. Копія пасведчання аб праве на спадчыну (у выпадку страхавой выплаты спадкаемцам застрахаванай асобы).

 

7. Чэк касавага апарата, які пацвярджае выплату страхавой прэміі (пры выплаце наяўнымі грашыма), карт-чэк (пры разліках з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі) або любы іншы плацежны дакумент.

 

8. Дакумент, які пацвярджае наведванне застрахаванай асобай месца актыўнага адпачынку ў момант атрымання траўмы (білет, абанемент, або іншы дакумент).

 

9. Пісьмовае пацвярджэнне адміністрацыі месца актыўнага адпачынку аб атрыманні траўмы застрахаванай асобай у месцы актыўнага адпачынку, даце атрымання траўмы і падставах знаходжання застрахаванай асобы ў месцы актыўнага адпачынку (білет, абанемент, або іншы дакумент).

 

Увага!!!

 

Пры звароце з заявай аб страхавым выпадку неабходна прадаставіць страхоўшчыку згоду на апрацоўку спецыяльных персанальных даных застрахаванай асобы. Асобы, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў і старэй, самастойна даюць згоду на апрацоўку сваіх спецыяльных персанальных даных. У адносінах да застрахаванай асобы, якая не дасягнула ўзросту 16 гадоў, згоду дае законны прадстаўнік дзіцяці.

 

Форма згоды на апрацоўку спецыяльных персанальных дадзеных

 

 

 

expand_less