Страхаванне партатыўных прылад і бытавой тэхнікі

     Парадак дзеянняў пры надыходзе страхавога выпадку:

1. Прыняць меры для памяншэння памеру шкоды, пры гэтым выконваць указанні страхоўшчыка, калі яны будуць дадзены.

2. Не пазней за 3 працоўныя дні, як толькі стала вядома, паведаміць у Белдзяржстрах аб прычыненай шкодзе.

 

                 пры крадзяжы прылады або бытавой тэхнікі:

- неадкладна, як толькі стала вядома, заявіць аб крадзяжы прылады, бытавой тэхнікі ў органы ўнутраных спраў;

- прадставіць у Белдзяржстрах пісьмовую заяву аб выплаце страхавой кампенсацыі з апісаннем прычын, акалічнасцей падзеі, што адбылася, з дадаткам дагавора страхавання

  

               пры пашкоджанні/паломцы прылады:

звярнуцца ў сэрвісны цэнтр-партнёр Белдзяржстраху і для далейшага рамонту прадаставіць:

- прыладу або бытавую тэхніку;

- пашпарт;

- дагавор страхавання;

- гарантыйны талон.

 

Спіс сэрвісных цэнтраў партнёраў

 альбо звярнуцца ў Белдзяржстрах і прадаставіць:

- дагавор страхавання;

- дакументы па рамонце прылады, бытавой тэхнікі або заключэнне аб немагчымасці (немэтазгоднасці) рамонту.

 

               Дакументы, неабходныя для страхавой выплаты:

1. Заява аб выплаце страхавой кампенсацыі.

2. Дагавор страхавання.

3. Дакументы, якія пацвярджаюць факт, прычыны, акалічнасці наступлення заяўленага выпадку.

expand_less