Добраахвотнае страхаванне выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (Тэхнічны асістанс)

З ростам колькасці аўтамабіляў на дарогах катастрафічна расце і колькасць ДТЗ. Далёкія аўтапераезды і вандраванні павялічваюць рызыку аварыі ці нават элементарнай паломкі машыны ў шляху. Цяпер Белдзяржстрахам распрацавана унікальная страхавая паслуга, якая дапамагае аўтаўладальніку мінімізаваць фінансавыя расходы і арганізацыйныя намаганні ў выпадку праблем з аўтамабілем у дарозе (ДТЗ, тэхнічная аварыя) — страхаванне выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс)

Дагаворы страхавання заключаюцца адносна легкавых, грузавых (грузапасажырскіх) транспартных сродкаў, мікрааўтобусаў (да 9 месцаў, уключаючы месца вадзіцеля) на тэрмін ад 3 дзён да 1 года (уключна) узростам не старэйшыя за 20 гадоў

Аб прадукце

Дагавор страхавання

Дагавор страхавання можа дзейнічаць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь (пералік краін указаны ніжэй)

Кругласутачная інфармацыйная падтрымка

Па ўсіх дагаворах страхавання аказваецца кругласутачная інфармацыйная падтрымка. 

Кампенсацыя выдаткаў

У выпадку непрадбачанай паломкі аўтамабіля або ДТЗ, калі транспартны сродак рухацца далей не можа, або ўдзел у дарожным руху немагчымы ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі дарожнага руху, страхавальнік мае права ў залежнасці ад варыянту страхавання разлічваць на кампенсацыю выдаткаў або атрыманне наступнай дапамогі

Замена кола на запасное пры яго наяўнасці, падпампоўка кола
Адкрыццё аўтамабіля пры адсутнасці ключа, які заклінаваў у дзвярным замку
Падвоз не больш за 10 літраў паліва (акрамя газавага), пры ўмове адсутнасці яго ў баку, але не больш за 2 разы на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання (кошт паліва аплачвае страхавальнік)
Дапамога ў выпадку разрадкі акумулятара: запуск рухавіка ад знешняй крыніцы або метадам буксіроўкі
Адключэнне сігналізацыі
Эвакуацыя транспартнага сродку з месца аварыі або ДТЗ да бліжэйшага месца рамонту (стаянкі, захоўвання)
Разгрузка гружанага аўтатранспарту (грузавых, грузапасажырскіх ТС з максімальнай масай звыш 3,5 да 40 тон)
Арганізацыя дастаўкі вадзіцеля і/або асоб, якія ідуць з ім у ТС, у Рэспубліку Беларусь або да месца іх накіравання: заказ білетаў (кошт білетаў аплачвае страхавальнік)
НА ВЫБАР (пры неабходнасці эвакуацыі ТС): - арганізацыя размяшчэння вадзіцеля і (або) асоб, якія едуць з ім у транспартным сродку, у гасцініцы, бліжэйшай ад сэрвіснага цэнтра (месцы стаянкі, захоўвання) або – арганізацыя прадастаўлення аналагічнага па характарыстыках аўтамабіля на час рамонту пашкоджанага транспартнага сродку (у дачыненні да легкавых аўтамабіляў.

Дагавор страхавання, кошт і паслугі

Дагавор страхавання можа дзейнічаць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь (Аўстрыя, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэшская Рэспубліка, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ), Мальта, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расія, Сербія, Славацкая Рэспубліка, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя, Украіна, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі).

Увага! 

Паслугі па арганізацыі прадастаўлення аналагічнага па характарыстыках аўтамабіля на час рамонту пашкоджанага транспарту аказваюцца толькі па дагаворах страхавання заключаных у адносінах да легкавых аўтамабіляў). Кампенсацыя выдаткаў можа быць праведзена толькі ў выпадку эвакуацыі транспартнага сродку. Панесеныя страхавальнікам расходы па пракаце транспартнага сродку кампенсуюцца непасрэдна страхавальніку (выгаданабытчыку) у памеры не больш за 100 еўра за суткі на тэрмін не больш за тры дні, пасля прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць панесеныя страхавальнікам (выгаданабытчыкам) выдаткі;

Пры арганізацыі размяшчэння вадзіцеля і (або) асоб, якія едуць з ім у транспартным сродку, у гасцініцы бліжэйшай ад месца сэрвіснага цэнтра (стаянкі, захоўвання), кампенсацыя выдаткаў можа быць праведзена толькі ў выпадку эвакуацыі транспартнага сродку. Кампенсуецца кошт аднаго нумара, але не больш за 100 еўра за суткі на тэрмін не больш за трое сутак. Панесеныя страхавальнікам (выгаданабытчыкам) выдаткі па пражыванні пакрываюцца непасрэдна пасля прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць панесеныя выдаткі. 

Кошт білетаў аплачваецца страхавальнікам (выгаданабытчыкам) самастойна.

Страхавальнік мае права выбару альбо скарыстацца падменным аўтамабілем, альбо размясціцца ў гатэлі.

Аплата паслуг у рамках гэтых правіл праводзіцца ў памеры ўрону ў межах страхавой сумы шляхам:
 - пералічэнні грашовых сродкаў арганізацыям, якія аказалі паслугі;
 - выплаты страхавой кампенсацыі страхавальніку ў выпадку кампенсацыі панесеных ім расходаў самастойна.

Калькулятар страхавога ўзносу

Добраахвотнага страхавання выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс)

Вынікі разліку

У выпадку наступлення страхавой падзеі вадзіцелю неабходна

1) Неадкладна звярнуцца да прадстаўніка страхоўшчыка па наступных нумарах тэлефона: 

116 – кароткі нумар тэлефона, даступны ўсім абанентам тэлефоннай сувязі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 

+375 17 233-90-45 – нумар гарадскога тэлефона;

+375 29 55-000-55 – нумар мабільнага аператара А1 (Viber).

2) Паведаміць даныя дагавора страхавання і характар неабходнай дапамогі.

3) Прытрымлівацца рэкамендацый аператара.

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie