Добраахвотнае страхаванне турыстаў (комплекснае)

Дагавор добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае) прадаставіць вам магчымасць адчуваць сябе ўпэўнена ў любым падарожжы! Мы распрацавалі дагавор страхавання, які арыентаваны на кліентаў – турыстаў. Цяпер у адным страхавым полісе вы можаце быць застрахаваны ад разнастайных рызык, якія могуць адбыцца падчас вашага знаходжання за мяжой

Дагавор страхавання не дзейнічае на тэрыторыі краін Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі (за выключэннем Туніса, Марока, Егіпта) і краін Азіі (за выключэннем В'етнама, Грузіі, Ізраіля, Індыі, Інданезіі, Катара, Кіпра, Кітая, ААЭ, Сінгапура, Тайланда, Турцыі, Шры-Ланкі, Японіі)

Мэта паездкі

Мэтай паездкі па дагаворы страхавання можа з'яўляцца: 

  • турызм (з актыўным адпачынкам або без яго);
  • навучанне (не больш за 30 дзён);
  • камандзіроўка (не больш за 30 дзён)

Кошт дагавора страхавання

Сярэдні кошт дагавора страхавання:

  • «Падарожжа/Мінімум» - 0,52 еўра
  • «Падарожжа/Мінімум–Тэхна» - 0,68 еўра 
  • «Падарожжа/Стандарт» - 0,81 еўра
  • «Падарожжа/Стандарт–Тэхна» - 1,02 еўра
  • «Падарожжа/Камфорт–1» (дом)-1,01еўра
  • «Падарожжа/Камфорт–2» (кватэра) -1,01еўра
  • «Падарожжа/Эліт–1» (дом) - 1,14 еўра 
  • «Падарожжа/Эліт–2» (кватэра) - 1,14 еўра

*цэны пазначаны за адзін дзень знаходжання за мяжой без уліку скідак і надбавак

Карысная інфармацыя

Усе праграмы страхавання даюць паўнавартаснае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу з кампенсацыяй выдаткаў:

  • па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • прадастаўленне медыка-транспартнай дапамогі;
  • пошукам і выратаваннем застрахаванай асобы, калі ёсць аб'ектыўныя падставы меркаваць, што застрахаваная асоба церпіць бедства;
  • іншымі паслугамі, якія былі неабходны пры надыходзе страхавога выпадку.

Для дзяцей:

  • кампенсуюцца выдаткі па аказанні медыцынскай дапамогі дзецям да 16 гадоў уключна ў выніку сонечных удараў, сонечных апёкаў і іншых вострых змяненняў скурных пакроваў, выкліканых уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання;
  • пакрываюцца выдаткі па выездзе і знаходжанні аднаго блізкага сваяка непаўналетняй застрахаванай асобы, калі застрахаваная асоба знаходзіцца за мяжой без суправаджэння блізкага сваяка, у выпадку шпіталізацыі застрахаванай асобы ў аддзяленне рэанімацыі ці інтэнсіўнай тэрапіі альбо смерцю.

COVID-19:

Страхавы поліс па добраахвотным страхаванні турыстаў (комплекснае) – гарантуе аплату выдаткаў:

  • на лячэнне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у застрахаванай асобы ў рамках аплаты выдаткаў па аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі на агульных падставах у межах страхавой сумы, устаноўленай адносна застрахаванай асобы; 
  • правядзенне тэсціравання застрахаванай асобы на выяўленне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 (па медыцынскіх паказаннях пры аказанні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі) таксама аплачваецца.

Усе праграмы страхавання прадугледжваюць дадатковую выплату застрахаванай асобе па траўме, атрыманай за мяжой, асобна ад кампенсацыі выдаткаў на аказанне хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі за мяжой.

Калькулятар страхавога ўзносу

Добраахвотнага страхавання турыстаў (комплекснае)

Вынікі разліку

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie