Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл

Толькі вы здольныя шчыра і аддана любіць і разумець свайго адзінага і непаўторнага гадаванца! Ваш гадаванец выдатна адчувае ці шчыра вы рады госцю ці з задавальненнем расталіся б з ім. Яны выдатна арыентуюцца ў вашым свеце, здольныя рэагаваць нават на змену ў настроі. А ці ў стане вы прадугледзець і стоадсоткава выключыць непрадбачаныя або агрэсіўныя паводзіны прыналежнай вам жывёлы да старонніх асоб або іх маёмасці?
Белдзяржстрах прапануе страхавую абарону ўладальнікам жывёл.

Страхавы ўзнос

Сярэдні страхавы ўзнос складзе 1% ад страхавой сумы за год.

Дагавор страхавання

Дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл абароніць вашы маёмасныя інтарэсы, звязаныя з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю, маёмасці пацярпелых у выніку агрэсіўных або непрадбачаных паводзін жывёлы, указаных у дагаворы. Пры гэтым страхаванне не распаўсюджваецца на патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Страхаванню падлягаюць

  1. грамадзянская адказнасць па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелых у выніку агрэсіўных і (або) непрадбачаных паводзін жывёлы, указаных у дагаворы страхавання;
  2. выдаткі па вядзенні ў судовых органах спраў па спрэчках з пацярпелымі.

Калькулятар страхавога ўзносу

Добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл

Вынікі разліку

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie