Добраахвотнае страхаванне грузаў

Умовы

Дагавор страхавання

можа быць заключаны або на тэрмін, які вызначаецца каляндарнымі днямі, або на перыяд з моманту атрымання грузу перавозчыкам і да моманту яго выдачы ў пункце назначэння на падставе пісьмовай заявы.

Страхавая сума

устанаўліваецца па пагадненню бакоў у беларускіх рублях або ў замежнай валюце ў памеры страхавога кошту або ў пэўным працэнце ад яго

Страхавы кошт

устанаўліваецца асобна па кожным застрахаваным аб'екце або сукупнасці аб'ектаў (групам, катэгорыям маёмасці), указаным у дагаворы страхавання (страхавым полісе), на падставе прадстаўленых дакументаў, якія пацвярджаюць кошт маёмасці, або шляхам экспертнай ацэнкі. Страхавы кошт можа ўключаць у сябе кошт грузу і пацверджаныя выдаткі па перавозцы грузу (не больш за 10% ад кошту грузу)

Страхавая прэмія

па дагаворы можа выплачвацца страхавальнікам адначасова за ўвесь тэрмін дзеяння дагавора страхавання або па пагадненню бакоў у растэрміноўку: у два тэрміны, паквартальна, памесячна або за кожную перавозку грузу ў адпаведнасці з умовамі дагавора. Пры ўстанаўленні страхавой сумы ў замежнай валюце страхавая прэмія можа быць выплачана як у замежнай валюце (у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь), так і ў беларускіх рублях.

Страхавое пакрыццё

вызначаецца ў памеры ўрону, прычыненага ў выніку наступлення страхавога выпадку за вылікам франшызы і сумы, атрыманай страхавальнікам (выгаданабытчыкам) у кампенсацыю шкоды ад іншых асоб.

Варыянты страхавання

Карысная інфармацыя

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie