Страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў

Белдзяржстрах прапаноўвае страхаванне вадзіцеля і пасажыраў аўтамабіля ад няшчаснага выпадку. Гэта дазволіць атрымаць матэрыяльную кампенсацыю ў выпадку прычынення шкоды здароўю

Аб прадукте

Аб’ект страхавання

  • жыццё і здароўе пасажыраў і вадзіцеля ў транспартым сродку

Страхавая рызыка

  • шкода жыццю і здароўю людзей, якія знаходзяцца ў транспартным сродку, у выніку дарожна-транспартнага здарэння, узгарання або выбуху транспартнага сродку

Страхавая сума

  • Дагавор страхавання ад няшчаснага выпадку можа быць заключаны па дзвюх сістэмах (паушальная і сістэма месцаў).  У першым выпадку страхуецца ўвесь салон аўтамабіля: вадзіцель і яго пасажыры. Ліміт адказнасці размяркоўваецца паміж усімі людзьмі ў залежнасці ад траўмаў, атрыманых у выніку ДТЗ і ліку людзей. У другім — для кожнага месца аўтамабіля ўстанаўліваецца свая страхавая сума, у межах гэтай сумы ў далейшым страхавая кампанія будзе несці адказнасць. На ўвесь перыяд страхавання  ўстанаўліваецца ліміт адказнасці. Сума выплат на працягу перыяду страхавання не можа перавысіць дадзены ліміт

Страхавое пакрыццё

  • пры наступленні часовага расстройства здароўя застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку памер страхавога забеспячэння, якое падлягае выплаце, вызначаецца ў залежнасці ад расстройства здароўя, якое наступіла;
  • пры ўстанаўленні застрахаванай асобе інваліднасці ў выніку няшчаснага выпадку страхавая выплата робіцца ў памеры ад страхавой сумы: пры ўстанаўленні першай групы інваліднасці 70 працэнтаў, другой групы — 50 працэнтаў, трэцяй групы, інваліду дзяцінства — 40 працэнтаў;
  • у выпадку смерці застрахаванай асобы страхавая выплата робіцца ў памеры страхавой сумы
Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie