Cтрахаванне медыцынскіх выдаткаў

Добраахвотнае медыцынскае страхаванне – гэта не толькі важная частка сацыяльнага пакета, але і клопат працадаўцы аб здароўі персанала. Набываючы дагавор страхавання для супрацоўнікаў, Вы падвышаеце іх лаяльнасць да кампаніі, узровень здароўя і агульную прадукцыйнасць працы

А прадукце

Добраахвотнае медыцынскае страхаванне

Заключыць дагавор добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Белдзяржстрахам заключаны дагаворы на абслугоўванне больш як з 900 арганізацыямі аховы здароўя, па ўсёй рэспубліцы, сярод якіх усе Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя медыцынскія ўстановы абласнога і рэгіянальнага ўзроўню, вядучыя камерцыйныя медыцынскія цэнтры.

Страхавая медыцынская праграма

Страхавая медыцынская праграма — гэта пэўны аб'ём медыцынскай дапамогі, гарантаваны застрахаванай асобе па дагаворы страхавання.

Дагавор страхавання прадугледжвае арганізацыю і аплату медыцынскага абслугоўвання ў адпаведнасці з выбранай страхавой медыцынскай праграмай.

Перавагі страхавання для юрыдычных асоб

  • добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў – матывавальны фактар: магчымасць заахвочвання каштоўных супрацоўнікаў;
  • набыццё іміджу стабільнай, надзейнай кампаніі, павышэнне аўтарытэту работадаўца на рынку працы;
  • павышэнне прэстыжнасці працоўнага месца;
  • магчымасць уключэння ў страхавыя медыцынскія праграмы абавязковага медыцынскага агляду згодна з Пастановай № 74, вакцынацыі, што зніжае выдаткі працадаўцы на правядзенне гэтых мерапрыемстваў;
  • падатковыя льготы.

Дадатковая інфармацыя

Індывідуальная праграма медыцынскага страхавання для Вашага работніка, па дамове са страхоўшчыкам, можа ўключаць дадатковыя магчымасці па медыцынскім абслугоўванні для застрахаванай асобы:

  • Стаматалогія
  • Планавая шпіталізацыя
  • Рэабілітацыйна-аднаўленчае лячэнне
  • Медыкаментознае забеспячэнне
  • Іншае

Кошт гадавога дагавора медыцынскага страхавання вар'іруецца ў залежнасці ад агульнай колькасці застрахаваных асоб, пераліку медыцынскіх паслуг і лячэбна-прафілактычных устаноў (ЛПУ), у якіх абслугоўваюцца застрахаваныя асобы.

Пры страхаванні калектыву прымяняецца гнуткая сістэма скідак.

Арыентыровачны гадавы ўзнос

Колькасць калектыву (чалавек)
Арыентыровачны гадавы ўзнос на аднаго чалавека BYN*
от 10-19
446
от 20-49
382
от 50-99
343
от 100-299
307

* залежыць ад віду страхавой медыцынскай праграмы, абслуговай медыцынскай установы, рэгіёна, дзе знаходзіцца страхавальнік.

Дзеянні застрахаванай асобы для арганізацыі медыцынскай дапамогі

  1. Застрахаваная асоба звязваецца з прадстаўніком Страхоўшчыка па тэлефонах, азначанных у картцы застрахаванай асобы, пры гэтым: прадстаўляецца (прозвiшча, імя, імя па бацьку); паведамляе № поліса (пазначаны ў картцы); выкладае праблему, выказвае пажаданні аб выбары медыцынскай установы*, выбары часу наведвання ўрача (абследавання), а таксама паведамляе нумар свайго кантактнага тэлефона.
  2. Для прымання рашэння аб наяўнасці страхавога выпадку і арганізацыі медыцынскіх паслуг застрахаваная асоба абавязана даць па патрабаванні Страхоўшчыка кансультатыўнае заключэнне (копію) з рэкамендацыямі па абследаванні і лячэнні, вынікі абследавання. Медыцынская дакументацыя, у тым ліку накіраванне на дыягнастычнае абследаванне, павінна быць аформлена ў адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  3. Пасля ўзгаднення прадстаўніком Страхоўшчыка з медыцынскай установай, застрахаваная асоба паведамляецца аб даце, часе, месцы аказання медыцынскай паслугі.
  4. Пры наведванні медыцынскай установы мець на руках: картку застрахаванай асобы, пашпарт

* Пераважны выбар лячэбнай установы застаецца за страхоўшчыкам

 

Калі Вам неабходна неадкладная (экстраная) медыцынская дапамога ў выхадныя, святочныя дні, вячэрні і начны час, Вы можаце звярнуцца да спецыялістаў асістанса Белдзяржстраху па кругласутачным тэлефоне: +375 17 395-48-90

 

Пакінуць заяўку на арганізацыю медыцынскай дапамогі Вы таксама можаце на сайце.

Атрымаць дадатковую інфармацыю ці кансультацыю можна па тэлефоне: +375 17 317-05-27

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie