Інфармацыйна-даведачны цэнтр
З панядзелка па суботу (з 18:00 да 8:00),
у нядзелю і святочныя дні (кругласутачна)
прадастаўляецца інфармацыя выключна кантактна-даведачнага характару.
Парадак і ўмовы ажыццяўлення абавязковага страхавання адказнасці камерцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, за прычыненне шкоды ў сувязі з яе ажыццяўленнем вызначаны Главой 17 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 N 530 "Аб страхавой дзейнасці".
Страхоўшчыкам па абавязковым страхаванні адказнасці камерцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, за прычыненне шкоды ў сувязі з яе ажыццяўленнем з'яўляецца Белдзяржстрах.
Страхавая сума па дагаворы абавязковага страхавання адказнасці на працягу ўсяго тэрміну яго дзеяння не можа быць меншай за 10000-кратны памер базавай велічыні.
Страхавы ўзнос па дагаворы абавязковага страхавання адказнасці разлічваецца страхоўшчыкам у адпаведнасці са страхавым тарыфам, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і страхавой сумай.
Страхавы тарыф па абавязковым страхаванні адказнасці камерцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, за прычыненне шкоды ў сувязі з яе ажыццяўленнем, устаноўлены ў памеры 0,6 працэнта.
Страхавальніку:
- запоўніць заяву аб страхаванні (форма заявы страхавальніка зацвярджаецца Міністэрствам фінансаў)
- звярнуцца з заявай (форма заявы страхавальніка зацвярджаецца Міністэрствам фінансаў) у любое падраздзяленне Белдзяржстраху
Якія дакументы неабходна даць страхавой арганізацыі?
Дагавор абавязковага страхавання адказнасці заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка з дадаткам копій:
- пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем складнікаў ліцэнзiруемага віду дзейнасці паслуг - рыэлтарскіх паслуг, за выключэннем дзяржаўных рыэлтарскіх арганізацый.
Пры прадстаўленні копій пералічаных дакументаў страхавальнік абавязаны прад'явіць страхоўшчыку іх арыгіналы.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003
Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie