Страхаванне адказнасці кіраўнікоў

Directors and officers (D&O) liability Policy

Аб прадукце

Дагавор страхавання

Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін да 1 года ўключна. 

Ліміт адказнасці

Ліміт адказнасці па дагаворы ўстанаўліваецца па пагадненню бакоў (у беларускіх рублях або ў замежнай валюце), аднак не можа быць менш як 1 000 базавых велічынь, устаноўленых на момант заключэння дагавора страхавання.

Страхавая прэмія

Страхавая прэмія вызначаецца страхоўшчыкам шляхам памнажэння ліміту адказнасці на разлічаны страхавы тарыф. 

Страхавальнік

Страхавальнікам з'яўляецца дзеяздольная фізічная асоба, камерцыйная арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік, якія з'яўляюцца на законнай падставе кіраўніком юрыдычнай асобы, якая ўказваецца ў дагаворы страхавання, або юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік – уласнік маёмасці (заснавальнік, удзельнік) гэтай юрыдычнай асобы, якія заключылі са страхоўшчыкам дагавор страхавання адказнасці кіраўнікоў і заплацілі (якія выплачваюць) страхавую прэмію па гэтаму дагавору.

Па дагаворы страхавання застрахаванай з'яўляецца адказнасць фізічнай асобы, камерцыйнай арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка, якi з'яўляецца на законнай падставе кіраўніком указанага ў дагаворы страхавання юрыдычнай асобы.

Дагавор страхавання заключаецца на карысць выгаданабытчыка.

Выгаданабытчыкам па дагаворы выступае ўказаная ў дагаворы страхавання юрыдычная асоба, якой могуць быць нанесены страты з прычыны неасцярожных, ненаўмысных дзеянняў кіраўніка гэтай юрыдычнай асобы.

Франшыза

Па дагаворы страхавання абавязкова ўстанаўленне безумоўнай франшызы, мінімальны памер якой – 10% ад сумы страт, якія падлягаюць кампенсацыі.

Страхавы выпадак

Страхавым выпадкам з'яўляецца:

факт прычынення юрыдычнай асобе страт з прычыны неасцярожных, ненаўмысных дзеянняў (бяздзеяння) адказнай асобы па кіраванні дадзенай юрыдычнай асобай, учыненых (дапушчаных) у перыяд дзеяння дагавора страхавання, што пацягнула заяву ўласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) юрыдычнай асобы, упаўнаважаным ёй органам або пракуратурай у суд патрабавання аб кампенсацыі страт;

панясенне (неабходнасць панясення) адказнай асобай судовых выдаткаў у сувязі з прад'яўленнем ёй іску аб кампенсацыі страт, прычыненых кіраванай ёю юрыдычнай асобе.

Абгрунтаванае патрабаванне аб кампенсацыі страт падлягае ўрэгуляванню па дагаворы страхавання, калі яно заяўлена ў суд не пазней як 3-ы гады з дня заканчэння дагавора страхавання.

Што неабходна для заключэння дагавора страхавання?

Для заключэння дагавора страхавальнік можа звяртацца ў любое структурнае падраздзяленне Белгасстраха.

Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка (Дадатак 2 да правілаў).

Неабходна таксама азнаёміцца з правіламі № 88 Добраахвотнага страхавання адказнасці кіраўнікоў.

 

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie