Страхаванне адказнасці праваўладальніка за прычыненне шкоды іншым асобам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці

Пакрываем абгрунтаваныя патрабаванні аб кампенсацыі прычыненай шкоды

Дагавор страхавання

Дагавор страхавання адказнасці праваўладальнікаў падыходзіць юрыдычным асобам незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі, дзеяздольным грамадзянам, якія з'яўляюцца праваўладальнікамі. Праваўладальнік - асоба, якой належыць выключнае права на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці па законе або дамове.

Для заключэння дагавора страхавання страхавальніку неабходна:

  • азнаёміцца з правіламі страхавання № 91 добраахвотнага страхавання адказнасці праваўладальніка за прычыненне шкоды іншым асобам у выніку прыпынення тэрміну выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці
  • запоўніць заяву аб страхаванні (Дадатак 2 да Правілаў)
  • звярнуцца з заявай (Дадатак 2 да Правілаў) у любое падраздзяленне Белдзяржстраха

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін да 5 гадоў уключна. Дагавор страхавання заключаецца ў адносінах да кожнага аб'екта інтэлектуальнай уласнасці.

 

 

Ліміт адказнасці

Памеры лімітаў адказнасці ўстанаўліваюцца па пагадненню бакоў у беларускіх рублях або ў замежнай валюце. Пры гэтым ліміт адказнасці па кампенсацыі шкоды не можа быць менш за мінімальны памер ліміту адказнасці, устаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Згодна з пунктам 2 Артыкула 292 Закона Рэспублікі Беларусь аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь аб'ект інтэлектуальнай уласнасці, у адносінах да якога Дзяржаўным мытным камітэтам прынята рашэнне аб прыняцці мытнымі органамі мер па абароне правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці, уключаецца ў нацыянальны мытны рэестр аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці пры наяўнасці ў праваўладальніка дагавора страхавання грамадзянскай адказнасці за прычыненне маёмаснай шкоды (страты) на карысць асоб, указаных у пункце 8 артыкула 124 Мытнага кодэкса ЕАЭС. Пры гэтым страхавая сума (ліміт адказнасці) павінна быць не менш за 1000 базавых велічынь на дзень заключэння дагавора страхавання грамадзянскай адказнасці праваўладальніка за прычыненне маёмаснай шкоды (страты)

Якія дакументы неабходна даць страхавой арганізацыі?

(іх копіі, завераныя кіраўніком страхавальніка):

- у выпадку, калі страхавальнік з'яўляецца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам – рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь:

устаноўчыя дакументы, дакумент аб рэгістрацыі (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка) страхавальніка;

- у выпадку, калі страхавальнікам з'яўляецца дзеяздольны грамадзянін:

пашпарт або дакумент, які яго замяняе.

- ва ўсіх выпадках:

копію заявы страхавальніка аб ажыццяўленні мытнымі органамі мер па абароне яго правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (па патрабаванні страхоўшчыка);

копію апавяшчэння аб прыняцці рашэння аб ажыццяўленні мытнымі органамі мер па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (па патрабаванні страхоўшчыка);

копіі дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць права на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (пасведчанні, дагаворы (у тым ліку ліцэнзійныя) аб перадачы правоў, іншыя дакументы, якія праваўладальнік можа прадставіць у пацвярджэнне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

іншыя дакументы, неабходныя для вызначэння ступені рызыкі і прыняцця рашэння аб заключэнні дагавора страхавання

Страхавая прэмія

Памер страхавой прэміі па дагаворы страхавання вызначаецца шляхам падсумоўвання страхавой прэміі па рызыцы адказнасці, страхавой прэміі па рызыцы ажыццяўлення судовых выдаткаў. Страхавая прэмія па рызыцы адказнасці разлічваецца зыходзячы з ліміту адказнасці па кампенсацыі шкоды і страхавога тарыфу па гэтай рызыцы. Страхавая прэмія па рызыцы ажыццяўлення судовых выдаткаў разлічваецца зыходзячы з ліміту адказнасці па кампенсацыі судовых выдаткаў і страхавога тарыфу па гэтай рызыцы. Пры ўстанаўленні лімітаў адказнасці ў замежнай валюце страхавая прэмія, вылічаная ў валюце лімітаў адказнасці, можа быць выплачана як у замежнай валюце (у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь), так і ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе беларускага рубля да валюты лімітаў адказнасці, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень пералічэння страхавой прэміі. Страхоўшчык пры вызначэнні памеру страхавой прэміі, якая падлягае выплаце, выкарыстоўвае базавыя страхавыя тарыфы і карэкціровачныя каэфіцыенты да іх, зацверджаныя загадам страхоўшчыка.

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie