Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі

Аб'ектам абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы страхавальніка, звязаныя з рызыкай грамадзянскай адказнасці, якая можа наступіць з прычыны прычынення шкоды жыццю, здароўю пасажыра і (або) страты, нястачы або пашкоджання (псавання) яго багажу

Адсутнасць у перавозчыка дагавора страхавання прыводзіць да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь 

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі ажыццяўляецца на падставе дагавора страхавання, які заключаецца перавозчыкам са страхоўшчыкам і дзейнічае як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Адносна перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах дагавор страхавання дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Страхавая сума пры абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі за шкоду, прычыненую жыццю або здароўю пацярпелага пры надыходзе страхавога выпадку, устанаўліваецца ў памеры 500 базавых велічынь, а за страту, нястачу або пашкоджанне (псаванне) яго багажу - у памеры 100 базавых велічынь.

Памер выплаты страхавой кампенсацыі вызначаецца ў беларускіх рублях зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень ажыццяўлення выплаты.

Памеры страхавых узносаў устанаўліваюцца на адзін транспартны сродак (у тым ліку вагон) дыферэнцыравана ў залежнасці ад віду перавозкі і тэрміну страхавання. Памеры страхавых узносаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Перавозчык абавязаны заключаць дагаворы страхавання на ўвесь перыяд ажыццяўлення ім дзейнасці па перавозцы пасажыраў і багажу, але не больш як на адзін год.

Пры адсутнасці дагавора страхавання перавозчык нясе адказнасць перад пасажырамі на тых жа ўмовах, пры якіх павінна рабіцца выплата страхавой кампенсацыі пры належным страхаванні, г.зн. у памеры да 500 базавых велічынь па кожным пацярпелым пасажыру.

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie