Інфармацыйна-даведачны цэнтр
З панядзелка па суботу (з 18:00 да 8:00),
у нядзелю і святочныя дні (кругласутачна)
прадастаўляецца інфармацыя выключна кантактна-даведачнага характару.
1. Дагавор страхавання адказнасці падыходзіць арганізацыям, якія ажыццяўляюць:
вытворчасць, перадачу, размеркаванне і продаж электрычнай і цеплавой энергіі;
рэалізацыю і мантаж сантэхнічнага абсталявання;
іншым арганізацыям пры ўмове, што:
Пералік тавараў (работ, паслуг), у адносінах да якіх страхоўшчык прымае на сябе па дагаворы страхавання рызыку наступлення адказнасці за шкоду, прычыненую з прычыны недахопаў тавару (работы, паслугі), устанаўліваецца пры заключэнні дагавора па пагадненню бакоў і з'яўляецца неад'емнай часткай дагавора страхавання.
2. Страхавую выплату атрымае пацярпелы (выгаданабытчык) – юрыдычная або фізічная асоба (за выключэннем самога страхавальніка), жыццю, здароўю, маёмасці якіх нанесена шкода з прычыны недахопаў тавару (работы, паслугі) і/або з прычыны недакладнай або недастатковай інфармацыі аб тавары (работе, паслузе)
Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін ад 1 (аднаго) дня да 5 (пяці) гадоў уключна.
Ліміт адказнасці (па кампенсацыі шкоды маёмасці, па кампенсацыі шкоды здароўю, на адзін страхавы выпадак, на аднаго пацярпелага і іншыя) абмяжоўвае памер страхавой кампенсацыі па дагаворы і ўстанаўліваецца па пагадненню бакоў дагавора страхавання.
Страхавая прэмія разлічваецца зыходзячы з ліміту адказнасці па кампенсацыі шкоды і страхавога тарыфу, які мяняецца ў залежнасці ад віду дзейнасці і іншых фактараў.
(пералік дакументаў залежыць ад віду дзейнасці)
Пералік дадзеных пры заключэнні дагавора страхавання дакументаў вызначаецца страхоўшчыкам у залежнасці ад спецыфікі тавару (работы, паслугі).
Страхоўшчык мае права дадаткова запатрабаваць іншыя дакументы, неабходныя для вызначэння ступені страхавой рызыкі і прыняцця рашэння аб заключэнні дагавора страхавання.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003
Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie