Страхаванне будаўніча-мантажных рызык

Забяспечце абарону рызык, звязаных з будаўніцтвам, рамонтам, рэканструкцыяй, мантажом аб'ектаў, уключаючы правядзенне выпрабаванняў, пуска-наладачных работ і работ па прыёмцы і ўводу ў эксплуатацыю гэтых аб'ектаў

Умовы

Дагавор страхавання

Дагавор страхавання можа быць заключаны на любы тэрмін па пагадненню бакоў у межах тэрміну ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ, а таксама гарантыйнага перыяду (пры яго ўстанаўленні дагаворам (кантрактам) на ажыццяўленне будаўніча-мантажных работ)

Страхавая сума

Страхавая сума ўстанаўліваецца па пагадненню паміж страхавальнікам і страхоўшчыкам у беларускіх рублях або ў замежнай валюце пры заключэнні дагавора страхавання ў памеры, які не перавышае страхавы кошт маёмасці, што прымаецца на страхаванне.

Страхавая сума па дадатковых выдатаках устанаўліваецца асобна ад страхавой сумы па застрахаванай маёмасці.

Страхавая прэмія

Страхавая прэмія па кожным застрахаваным аб'екце, сукупнасці аб'ектаў, дадатковых выдатаках вызначаецца шляхам памнажэння страхавой сумы па гэтаму аб'екту страхавання, сукупнасці такіх аб'ектаў, дадатковым выдатакам на разлічаны страхавы тарыф па гэтаму аб'екту, іх сукупнасці, дадатковым выдатакам

Што неабходна для заключэння дагавора страхавання?

Звярнуцца ў падраздзяленне

Для заключэння дагавора страхавальнік можа звяртацца ў любое падраздзяленне Белдзяржстраху

Папярэдне азнаёміцца з

правіламі №38 Добраахвотнага страхавання будаўніча-мантажных рызык

Даць наступны камплект дакументаў

Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка (па форме, вызначанай страхоўшчыкам).

З заявай аб страхаванні; страхавальнік падае наступныя дакументы (іх копіі, завераныя кіраўніком страхавальніка):

- копію дамовы (кантракту) на ажыццяўленне будаўніча-мантажных работ;

- будаўнічы генеральны план;

- графік будаўніцтва і фінансавання;

- дакументацыю, якая адлюстроўвае вартасныя і тэхнічныя параметры правядзення будаўніча-мантажных работ, якія даюць магчымасць вызначыць ступень страхавой рызыкі (па патрабаванні страхоўшчыка).

Што можа быць застрахавана?

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie