Страхаванне на выпадак змушанай адмены масавых, культурных, спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў

Аб прадукце

Што можна застрахаваць?

Па дагаворы страхавання можа быць застрахавана вымушаная адмена масавага, культурнага, спартыўнага і іншага відовішчнага мерапрыемства, у якім страхавальнік выконвае функцыі па арганізацыі, правядзенні, рэкламным суправаджэнні і фінансаванні такога мерапрыемства і (або) удзельнічае ў мерапрыемстве ў якасці артыста, выканаўцы або іншага ўдзельніка.

Пад адменай мерапрыемства разумеюць яго:

  • адмену – немагчымасць правесці мерапрыемства да яго пачатку;
  • спыненне – немагчымасць завяршыць мерапрыемства пасля яго пачатку;
  • адтэрміноўку – непазбежны перанос мерапрыемства на іншы час;
  • перапыненне – немагчымасць далейшага правядзення мерапрыемства пасля яго пачатку з наступным яго аднаўленнем;
  • скарачэнне – непазбежнае частковае спыненне мерапрыемства;
  • перанос – непазбежнае перамяшчэнне мерапрыемства ў іншае месца.

Што з'яўляецца страхавым выпадкам

Страхавым выпадкам з'яўляецца ўзнікненне ў страхавальніка прадугледжаных дагаворам страхавання страт з-за адмены мерапрыемства, якое арганізуецца і прадугледжваецца да правядзення на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання, з прычыны любой непрадбачанай, раптоўнай акалічнасці, якая знаходзіцца па-за кантролем страхавальніка (за выключэннем названых у пункце 8 Правілаў № 52 добраахвотнага страхавання вымушанай адмены масавых, культурных, спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў, калі іншае не ўстаноўлена дагаворам страхавання), якая адбылася ў перыяд дзеяння дагавора страхавання, што пацягнула ўзнікненне абавязку страхоўшчыка зрабіць страхавую выплату cтрахавальніку.

Склад страт страхавальніка, якія могуць пакрывацца па дагаворы страхавання

Склад страт вызначаецца па дагаворы страхоўшчыка і страхавальніка (што паказваецца ў дагаворы страхавання) з ліку наступных:

а) дакументальна пацверджаныя выдаткі страхавальніка, якія былі беззваротна панесены для арганізацыі і правядзення абгрунтавана адмененага мерапрыемства, за вылікам любых грашовых сум, якія застаюцца ў веданні страхавальніка (якія належаць страхавальніку) нават у выпадку адмены мерапрыемства;

б) страта (поўная або частковая) прыбытку страхавальніка, на якую, зыходзячы з умоў, прадстаўленых страхоўшчыку пры заключэнні дагавора страхавання камерцыйных кантрактаў (дагавораў), ён меў права разлічваць, калі б мерапрыемства адбылося;

в) неабходныя і мэтазгодныя выдаткі па прадухіленні або памяншэнні страт, выкліканых страхавым выпадкам, пры ўмове, што такога роду дадатковыя расходы і выдаткі не перавысяць суму прадухіляемых або мінімізуемых страт;

г) панесеныя страхавальнікам судовыя расходы (выдаткі) у сувязі з надыходам страхавога выпадку.

Што неабходна для заключэння дагавора страхавання?

Для заключэння дагавора страхавальнік можа звяртацца ў любое падраздзяленне Белдзяржстраху.

Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка (па форме, вызначанай страхоўшчыкам).

З заявай аб страхаванні страхавальнік дае страхоўшчыку завераныя кіраўніком страхавальніка копіі:

- ліцэнзіі (дазволу), выдадзенай упаўнаважаным на тое органам, якая дазваляе арганізацыю і правядзенне Мерапрыемства;

- каштарысы затрат і плана правядзення Мерапрыемства або іншых дакументаў, якія даюць магчымасць вызначыць памер магчымых страт страхавальніка.

Неабходна таксама азнаёміцца з правіламі № 52 добраахвотнага страхавання вымушанай адмены масавых, культурных, спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў.

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання

Дагавор страхавання можа быць заключаны:

  • на час арганізацыі і правядзення ці толькі правядзення мерапрыемства (шоу, выставы, канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы і да т.п.);
  • на тэрмін да аднаго года ўключна, у час якога плануецца правядзенне шэрага мерапрыемстваў.

Страхавая сума і страхавая прэмія

Страхавая сума па дагаворы ўстанаўліваецца па пагадненню бакоў у межах сумы страт, якія страхавальнік панёс бы пры надыходзе страхавога выпадку.

Памер страхавой прэміі вызначаецца зыходзячы са страхавой сумы і страхавога тарыфу.

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2024

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie