Інфармацыйна-даведачны цэнтр
З панядзелка па суботу (з 18:00 да 8:00),
у нядзелю і святочныя дні (кругласутачна)
прадастаўляецца інфармацыя выключна кантактна-даведачнага характару.
Для заключэння дагавора страхавальнік можа звяртацца ў любое падраздзяленне Белдзяржстраху.
Дагавор страхавання заключаецца на падставе пісьмовай заявы страхавальніка (па форме, вызначанай страхоўшчыкам).
З заявай страхавальнік падае дакументы (іх завераныя копіі) у адпаведнасці з правіламі страхавання і дакументы, якія адлюстроўваюць ступень страхавой рызыкі (па патрабаванні страхоўшчыка).
Дагавор страхавання заключаецца тэрмінам ад 1 дня да 1 года ўключна.
Страхавая сума ўстанаўліваецца па пагадненню бакоў паміж страхавальнікам і страхоўшчыкам пры заключэнні дагавора страхавання ў памеры, які не перавышае страхавы кошт жывёл, што прымаюцца на страхаванне. Дадаткова па пагадненню бакоў можа ўстанаўлівацца страхавая сума па кампенсацыі выдаткаў па расчыстцы месца страхавання, якая не ўключана ў страхавую суму па застрахаваных жывёлах.
Памер страхавой прэміі па застрахаваных жывёлах вызначаецца, зыходзячы са страхавой сумы, варыянтаў страхавання і страхавога тарыфу па іх. Страхавая прэмія па прымаемых на страхаванне выдаткаў вызначаецца зыходзячы са страхавой сумы па гэтых выдатках і страхавога тарыфу для іх.
Дагавор страхавання заключаецца тэрмінам ад 1 дня да 1 года ўключна.
Назва | Апісанне варыянту страхавання | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Варыянт А | на выпадак гібелі (падзяжу) жывёл, якая наступіла ў выніку няшчасных выпадкаў; пажару, незалежна ад прычыны яго ўзнікнення; прамога ўдару маланкі; выбуху; небяспечных і (або) неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў; заразных хвароб (за выключэннем выпадкаў канфіскацыі, забою, вымушанага забою жывёл пры прадухіленні ўзнікнення і (або) ліквідацыі ачагоў заразных хвароб жывёл, уключаных у пералік заразных хвароб жывёл, пры якіх праводзіцца адабранне жывёл і (або) прадуктаў жывёльнага паходжання, маёмасці, выкарыстанне якой звязана з утрыманнем хворых жывёл, зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь); неправамерных дзеянняў трэціх асоб (за выключэннем крадзяжу, спробы крадзяжу);
| ||||||
Варыянт В | на выпадак вымушанага забою жывёл, які настаў у выніку няшчасных выпадкаў; пажару, незалежна ад прычыны яго ўзнікнення; прамога ўдару маланкі; выбуху; небяспечных і (або) неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў; заразных хвароб (за выключэннем выпадкаў канфіскацыі, забою, вымушанага забою жывёл пры прадухіленні ўзнікнення і (або) ліквідацыі ачагоў заразных хвароб жывёл, уключаных у пералік заразных хвароб жывёл), неправамерных дзеянняў трэціх асоб (за выключэннем крадзяжу, спробы крадзяжу);
| ||||||
Варыянт В+ | на выпадак змушанага забою жывёл у выніку незаразных хвароб, калі лячэнне праводзілася, але было неэфектыўным, у сувязі з пагрозай немінучай згубы; у сувязі з невылечнай хваробай, якая пагражае гібеллю жывёлы. Пры страхаванні пушных звяроў і трусоў па варыянце В+ пакрываюцца таксама выпадкі гібелі (падзяжу) у выніку незаразных хвароб;
| ||||||
Варыянт С | на выпадак канфіскацыі, забою, знішчэння жывёл па распараджэнні дзяржаўных органаў пры прадухіленні ўзнікнення і (або) ліквідацыі ачагоў заразных хвароб жывёл, уключаных у пералік заразных хвароб жывёл, пры якіх адбываецца адабранне жывёл і (або) прадуктаў жывёльнага паходжання, маёмасці, выкарыстанне якой звязана з утрыманнем хворых жывёл, зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
| ||||||
Варыянт Е | на выпадак страты жывёл у выніку крадзяжу, а таксама гібелі (падзяжу) жывёл пры спробе іх крадзяжу;
| ||||||
Варыянт Р (толькі для рыбы) | на выпадак гібелі ў выніку няшчасных выпадкаў; пажару, незалежна ад прычыны яго ўзнікнення; прамога ўдару маланкі; выбуху; небяспечных і (або) неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў, хвароб, неправамерных дзеянняў трэціх асоб (за выключэннем крадзяжу (спробы крадзяжу));
| ||||||
Варыянт П (толькі для сем'яў пчол) | на выпадак гібелі ў выніку няшчасных выпадкаў; пажару, незалежна ад прычыны яго ўзнікнення; прамога ўдару маланкі; выбуху; небяспечных і (або) неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў; неправамерных дзеянняў трэціх асоб (за выключэннем крадзяжу (спробы крадзяжу)).
|
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003
Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie