Пра Белдзяржстрах

Лідэр страхавога рынку Рэспублікі Беларусь

Асноўнае

Місія

Задавальненне патрэбнасцей грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання

Кліенты

Гэта фундамент нашага развіцця, таму што менавіта іх лаяльнасць забяспечвае ўстойлівасць кампаніі, а поспех нашых кліентаў —  гэта галоўны паказчык нашай працы

Галоўная задача

Служыць інтарэсам кліента

Каштоўнасці

Давер і сумленнасць

  • Няўхільнае выкананне ўмоў і ўзятых абавязацельстваў
  • Гарантыя выплат
  • Адкрытасць, празрыстасць дзейнасці

Кліентаарыентаванасць

  • Высокая якасць абслугоўвання
  • Аператыўнасць
  • Індывідуальны падыход

Інавацыйнасць

  • Сучасныя тэхналогіі
  • Унікальныя страхавыя прадукты
  • Новы ўзровень камунікацыі

Прафесіяналізм і ініцыятыва

  • Імкненне вучыцца і спазнаваць
  • Кампетэнтнасць – як мэта
  • Сінэргія намаганняў – для агульнага выніку

Аб кампаніі

Філіялы і прадстаўніцтвы

8 філіялаў і 103 прадстаўніцтвы па ўсёй рэспубліцы робяць нашы паслугі даступнымі для кожнага жыхара Беларусі. Акрамя таго, страхавыя паслугі Белдзяржстраха аказваюць Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Белпошта. Такім чынам, дзейная сетка продажаў страхавых паслуг Белдзяржстраха перавышае больш за 5 000 пунктаў продажаў па ўсёй тэрыторыі краіны, шэраг з якіх працуе кругласутачна.

Як працуе Белдзяржстрах

Працуючы як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, Белдзяржстрах прадастаўляе сваім кліентам больш за 100 варыянтаў паслуг страхавання па 99 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання. Спецыялісты кампаніі ўвесь час распрацоўваюць і ўкараняюць новыя страхавыя прадукты.

Значны эканамічны патэнцыял дазваляе Белдзяржстраху страхаваць рызыкі на вельмі вялікія сумы. А сістэма назапашвальных скідак робіць пастаяннае супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам выгадным для кожнага кліента.

Яшчэ крыху інфармацыі

Па стане на 01.01.2026 г.: колькасць работнікаў - 5 321, у тым ліку спецыялістаў - 2 910, штатных страхавых агентаў - 2 039.

Уласны капітал Белдзяржстраха складае 957,8 млн.руб.

Пачытаць дадаткова

Belgosstrah

Фінансавая граматнасць

ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2026

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie