Віват, Дар'я!

12.01.2015

 Дар'я Домрачава, дапусціўшы 4 (2 + 1 + 0 + 1) промахі, атрымала перамогу ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Оберхофе.

 

Пасля першай стральбы Домрачава займала толькі 23-е месца, саступаючы лідэрам 48 секунд. Наступны агнявы рубеж Дар'я пакінула 18-й. Пасля гэтага Дар'я ішла толькі наперад.

 

На завяршальным агнявым рубяжы  Домрачава і Виткова зрабілі па памылцы. Для перамогі Дар'і трэба было прадэманстраваць фенаменальную хуткасць, што яна з задавальненнем і зрабіла, яшчэ ў пачатку апошняга круга узначаліўшы гонку. Да фінішу перавага Дар'і склала 15 секунд.

 

Надзея Скардзіна заняла 24-е месца.

 

У агульным заліку Кубка свету Домрачава паднялася на другое месца, апярэдзіўшы ўкраінку і італьянку.

 

Дар'я, вы лепшая!

 

expand_less