Падары здароўе людзям!

05.03.2014

 Падары здароўе людзям!

 

Белдзяржстрах і ААТ «Белінвестбанк» рэалізуюць сумесны праект для карпаратыўных кліентаў , які дазваляе знізіць выдаткі прадпрыемства і зрабіць даступным калектыўнае медыцынскае страхаванне.

 

Праграмы медыцынскага страхавання супрацоўнікаў прадстаўлены ў выглядзе медыцынскай дапамогі - амбулаторна - паліклінічнай , стаматалагічнай , стацыянарнай. Страхавы поліс прадугледжвае арганізацыю і аплату медыцынскага абслугоўвання ў адпаведнасці з абранай страхавой медыцынскай праграмай.

 

Заключыўшы ў абслуговым аддзяленні ААТ « Белінвестбанк » дамову  добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў , кліент атрымлівае зніжку па залічэнні заработнай платы на рахункі сваіх супрацоўнікаў.

 

Перавагі для Вашай кампаніі:

 

· Зніжка па банкаўскаму прадукту;

· Выключэнне самастойнай аплаты абавязковых медыцынскіх аглядаў і прафілактычнай  вакцынацыі супраць грыпу за кошт страхавання;

· Льготы па падаткаабкладанню ў частцы аднясення страхавых узносаў на затраты ;

· Павелічэнне эфектыўнасці працы кампаніі за кошт дадатковага стымулявання супрацоўнікаў , павышэнне прэстыжу рабочых месцаў;

 

для Вашых супрацоўнікаў:

 

якасць  медыцынскіх паслуг на ўзроўні платных ;

неабходная дыягностыка і лячэнне ў самыя кароткія тэрміны ;

медыцынскае абслугоўванне ў рамках лячэбнай базы ўсёй рэспублікі ;

прыём спецыялістамі выключна высокай кваліфікацыі ;

час і месца прыёму - з улікам пажаданняў работнікаў.

 

З дамовай добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў  Падарыць  здароўе людзям лёгка!

 

Падрабязную інфармацыю аб праекце можна атрымаць у любым аддзяленні ААТ «Белінвестбанк» і па тэлефоне Белдзяржстраху  ( 017 ) 269 26 09.

expand_less