Скралі мабільны тэлефон? Проста купіце новы!

31.01.2013

Амаль кожны з нас чуў гісторыю пра тое, як у кагосьці ў транспарце, кафэ або проста на вуліцы скралі мабільны тэлефон.

Мала хто здольны паставіцца да такой страты са спакоем і разважлівасцю: як ні круці, скрадзены тэлефон - гэта не толькі асабісты спіс кантактаў, але і скрадзеныя грошы.

 

Рынак мабільнікаў штомесяц насычаецца новымі мадэлямі, якія часам каштуюць вельмі нятанна. А калі прыняць у разлік IPhone, планшэты і электронныя кнігі, то становіцца відавочна, што набываючы такую дарагую "цацку" варта ўсур'ёз задумацца - хто пакрые кошт прылады, калі яе выкрадуць?

 

Скарыстаўшыся паслугай  страхавання партатыўных прылад, вы можаце больш не задаваць сабе гэтае пытанне.

 

Застрахаваўшы свой мабільны тэлефон, IPhone, планшэт або нетбук вы зможаце без лішніх перажыванняў браць іх з сабой у любое падарожжа. Бо калі вашу тэхніку выкрадуць - усе выдаткі пакрые Белдзяржстрах.

expand_less