Абрана "Міс Белдзяржстрах - 2012"

19.10.2012

18 кастрычніка ў Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў фінал конкурсу "Міс Белдзяржстрах - 2012". Сваёй прыгажосцю і талентамі з ўдзячнымі гледачамі дзяліліся 9 прыгожых дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Конкурс прайшоў у цёплай, радаснай і сяброўскай атмасферы.

Тытул "Міс Белдзяржстрах - 2012" і дыядэму па праву заваявала чароўная і таленавітая прадстаўніца Віцебскай вобласці Сальвіна Карапецян.

 "Віцэ-міс Белдзяржстрах" стала прадстаўніца цэнтральнага апарата Надзея Зінчанка.

Кожная ўдзельніца змагла ўразіць публіку:


- Вольга Дзям'янава ("Міс Арыгінальнасць") - феерычным шоў і гарачай падтрымкай калег;

 

- Кацярына Крушкіна ("Міс Артыстызм") - небывалым магнетызмам і бляскам;

 

- Ганна Кавалеўская ("Міс Прафесіяналізм") - цікавымі пераўвасабленнямі і яркімі знаходкамі;

 

- Вольга Зміцер ("Міс Стыль") - гарачымі танцамі і дзіўна яркай дэманстрацыяй працы філіяла;

 

- Вікторыя Палубятка ("Міс Фота" і "Міс Зачараванне") - кранальнай жаноцкасцю і чароўнай прывабнасцю;

 

- Варвара Саскевіч ("Міс Грацыя") - дасканаласцю вобраза і чароўнасцю прыгожых вачэй;

 

- Юлія Крэйза ("Міс Эрудыцыя") - багатым унутраным светам, славянскай прыгажосцю і грацыяй;

 

Віншуем усіх удзельніц, якія падарылі Белдзяржстраху сапраўднае свята радасці і шчасця!
 



























expand_less