Сезон палявання

27.09.2012

Адкрываецца асенні паляўнічы сезон, і заўзятыя паляўнічыя хутка атрымаюць доўгачаканы карт-бланш на сваю любімую забаву.

 

Як вядома, галоўнай умовай паспяховага палявання быў і застаецца верны сябар кожнага паважаючага сябе паляўнічага - сабака. Шчанюкі некаторых чыстакроўных прадстаўнікоў знакамітых парод каштуюць дастаткова дорага, і часам кошт іх дасягае некалькіх сотняў даляраў.

 

Калі сабака загіне на паляванні, яе страту не зможа пакрыць ніхто.

Аднак Белдзяржстрах можа вярнуць вам яе кошт.

 

Паляўнічую сабаку можна застрахаваць на розныя тэрміны: 7 дзён, 14 дзён, месяц ці адразу на ўвесь сезон - 3 месяцы.

 

Напрыклад, кошт страхоўкі на 7 дзён складзе 0,8%, а на 3 месяцы - 9% ад рэальнага кошту вашага сабакі.

 

Сума вашага страхавога ўзносу ў кожным выпадку залежыць ад шэрагу паказчыкаў. Ацэншчыкі Белдзяржстраху прапануюць вам тую суму, якая будзе адпавядаць аб'ектыўным характарыстыкам жывёлы (парода, узнагароды, узрост і г.д.), аднак вы заўсёды зможаце выбраць ліміт адказнасці самастойна.

 

На страхаванне прымаюцца сабакі ва ўзросце ад 6 месяцаў да 10 гадоў уключна, калі яны зарэгістраваныя ў таварыстве паляўнічых і рыбаловаў і (або) у іншых таварыствах, клубах (кіналагічных, па сабакагадоўлі і г.д.).

 

Пра падрабязнасці вы можаце даведацца па тэлефоне (8 017) 269-26-24.

expand_less