Белдзяржстрах лідэр і ў спорце!

29.08.2012

24-26 жніўня ў г. Лужэсна Віцебскай вобласці прайшла Рэспубліканская галіновая спартакіяда Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.  На спартыўную арэну выйшлі прадстаўнікі 12 каманд з усіх куткоў нашай краіны.

Па сведчаннях відавочцаў, напал барацьбы зацямніў нядаўнюю Лонданскую алімпіяду! Ніхто не хацеў здавацца - удзельнікі абаранялі спартыўны гонар сваіх арганізацый да апошніх сіл, на мяжы магчымасцяў.

 

Адной з лепшых каманд стала дружына Белдзяржстраха на чале з генеральным дырэктарам.

 

Нам не было роўных у плаванні - начальнік упраўлення транспартнага страхавання Грыбок Сяргей Міхайлавіч упэўнена лідзіраваў і прыйшоў да фінішу першым, прынёсшы ў каманду першае золата.

Потым былі перамогі ў більярдзе, міні-футболе, шахматах.

Годна паказалі сябе прадстаўнікі Белдзяржстраху ў настольным тэнісе і ў астатніх спаборніцтвах.

 

Як заслужаны вынік - бронза. Трэцяе агульнакаманднае месца.

 

Віншуем нашу каманду з перамогай!

 

Мы вамі ганарымся!



expand_less