"Кансервуем" дачу?

20.08.2012

Дачны сезон набліжаецца да свайго завяршэння. Хутка настане верасень, а гэта значыць, што пасля збораў бульбы і яблыкаў наступіць пара "зачыняць" сваю дачу на зіму.

 

У кожнага дачніка свае сакрэты, якія дазваляюць адчуваць сябе спакойна за захаванасць дачнага дамка, падсобкі, хлява і ўсёй маёмасці, што будзе захоўвацца там зімой. Аднак нават самыя лепшыя хітрыкі не дапамогуць выратаваць участак ад пажару, моцнага снегападу або настойлівых дзеянняў зламыснікаў. Як быць у такой сітуацыі? Што можа гарантаваць вам спакойны міждачны сезон?

 

Белдзяржстрах прапануе вам просты, зручны і танны выхад - набыць поліс страхавання дач і дачнай маёмасці.

 

 

Заплаціўшы ўсяго 100 000 рублёў за год вы забяспечыце абарону свайго дачнага дома на 10 000 000 рублёў!  А калі вы хочаце быць спакойныя і за маёмасць, якая знаходзіцца на дачы, то вы можаце атрымаць страхавую абарону ў памеры 10 000 000 рублёў за 210 000 рублёў у год.

 

Таму, збіраючы інструменты і замыкаючы дачны дамок у гэты раз, задумайцеся, ці хочаце вы паўгода перажываць за захаванасць сваёй загараднай маёмасці, або недарагі страхавы поліс на год усё-такі больш выгаднае рашэнне?

 

Адчуйце асалоду спакою з Белдзяржстрахам!

expand_less